Пераможцамі конкурса «Дачкі-маці» у Жодзіна сталі аператар ЭВМ Беларускага аўтазавода Ірына Алексіевіч з дачкой Дашай. Мерапрыемства ўпершыню цалкам праводзілася на беларускай мове.

Восем работніц Беларускага аўтазавода са сваімі 9-10 летнімі дачушкамі сталі ўдзельніцамі шоу.
На сцэну выйшлі Ірына і Даша Алексіевіч, Алена і Лера Зелянко, Таццяна і Айва Жук, Анастасія і Мілана Вайцяховіч, Юлія і Мілана Ніціеўскіе, Юлія і Жэня Свойнікавы, Святлана і Аня Міхніцкія, Алеся і Ліза Юркевіч. Яны дэманстравалі кулінарныя, вакальныя, лінгвістычныя, танцавальныя і іншыя таленты.
Конкурс «Дачкі-маці» даўно стаў брэндам для Палаца культуры БЕЛАЗа. У гэтым годзе на ім дэкарацыі, касцюмы і спаборніцтвы, музыка, танцы і песні – амаль усё было беларускім. Паміж выпрабаваннямі выступалі артысты Палацу культуры – і іх нумары таксама былі ў беларускім стылі. Вядучыя гаварылі па-беларуску, некаторыя ўдзельніцы таксама спрабавалі праявіць свае веды ў роднай мове.

Удзельніцы падрыхтавалі беларускія народныя пачастункі - іх ацэнівала журы, а спрабавалі ўсе жадаючыя.

Адным з першых конкурсаў быў лінгвістычны - ўдзельніцы дэманстравалі веданне беларускай мовы.

У беларускай народнай казцы ўдзельнічалі дзяўчынкі.

У вясёлым харэаграфічным нумары «Прачкі» бралі ўдзел дзяўчынкі і мамы.

У спартыўным спаборніцтве і мамы, і дачкі рабілі гімнастычныя практыкаванні пад музыку.

Тытулы, падарункі і ўзнагароды атрымалі ўсе ўдзельніцы.

Пераможцамі конкурса сталі аператар ЭВМ упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
і камплектацыі БЕЛАЗА Ірына Алексіевіч з дачкой Дашай.
Подпишитесь на
канал ex-press.by
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter