Новости Жодино

Генсакратар ФК БАТЭ Андрей Вашкевіч: Вывучэнне беларускай мовы развiвае розум, робiць чалавека лепш

Новости Жодино ex-press.by
0
Барысаў стане першым горадам у Мінскай вобласці, дзе пройдзе сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom». У красавіку і траўні каманда праекта прыедзе ў 25 устаноў адукацыі Міншчыны. Адмысловы інтэрактыўны ўрок беларускай мовы адбудзецца ў Барысаве 18 красавіка ў незвычайным месцы — на «Барысаў-Арэне».


Запрошаным настаўнікам для малодшых школьнікаў стане брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.
Фота — fcbate.by

Вялікі ўрок праекта збярэ каля 80 школьнікаў горада. Дзеці даведаюцца, чаму важна ведаць родную мову і як гучаць футбольныя тэрміны на беларускай мове. Разам з Антонам Чычканам незвычайным настаўнікам для школьнікаў на «Барысаў-Арэне» стане тэлевядучы Юры Жыгамонт. Акрамя адмысловага ўроку на самай папулярнай спартовай арэне Беларусі заняткі ініцыятывы адбудуцца яшчэ ў гімназіі № 1, 2, сярэдней школе № 2 і Цэнтральнай бібліятэцы Барысава. У бібліятэцы таксама пройдзе тэлемост, на якім эстафета правядзення праекта будзе перададзена Салігорскаму раёну.

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любiмых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзiўся ў Беларусi, i лічу, што вывучаць родную мову — гэта задавальненне, а таксама спадзяюся, што наш футбольны занятак натхнiць дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай лiтаратуры», — адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

«Вывучэнне любой мовы развiвае розум, робiць чалавека лепш. Беларуская мова — абавязковая праграма для кожнага жыхара нашай краiны. Мова — гэта той ланцужок, якi звязвае нас з культурай Беларусi, робiць беларусаў адметным народам, дапамагае даць сабе самавызначэнне. Я ўпэўнены, што гэты ўрок у незвычайным атачэннi лепшага стадыёна краiны — «Барысаў-Арэны» — зацiкавiць дзяцей яшчэ больш звяртаць увагу на вывучэнне роднай мовы», — пракаментаваў генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрей Вашкевіч.

Да сапраўднага моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахапіў больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Галоўную мэту праекта — папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод малодшых школьнікаў — з 2015 года рэалізоўвае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца таксама пры падтрымцы Кіравання адукацыі Мінаблвыканкама.



Інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы ў Барысаве ў гэты дзень правядзе і пастаянны настаўнік праекта — пісьменніца-казачніца Алена Масла. У рамках сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прагучаць вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёмяцца з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама пазнаюць асаблівасці беларускай мовы. У склад пастаянных настаўнікаў ініцыятывы таксама ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
батэ
борисов
футбол
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter