Новости Жодино

Адзін дзень з жыцця каталіцкага святара

25 сентября 2017, 12:17
8005
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0
Як і дзеля чаго жыве каталіцкі святар, чым займаецца кожны дзень, колькі зарабляе, куды ездзіць у адпачынак і калі пойдзе на пенсію, — аб гэтым і іншым журналіст ex-Press.by спытаў пробашча санктуарыя Фацімскай Божай Маці ў Жодзіна Міхаіла Цвячкоўскага.

— Прыходзьце, пражывіце са мной адзін дзень, і я адкажу на ўсе вашы пытанні, — паклікаў ксёндз.

 У Жодзінскі касцёл Фацімскай Божай Маці мы адправіліся ў нядзелю.

Каталіцкая супольнасць зʼявілася ў Жодзіна ў 1992 годзе. Каталікі будавалі свой касцёл самі, існуе ен з 2003 года. 13 мая 2017 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, пад час Св. Імшы, аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем. Пра гісторыю касцёла можна даведацца на яго сайце.
 
Настаяцель жодзінскага касцёла Міхаіл Цвячкоўскі належыць манаскаму Ордэну марыянаў, да напісання яго прозвішча абавязкова дапаўняецца тры літары — MIC, як пазначэнне гэтай прыналежнасці. 1 верасня 2011 года ён прызначаны пробашчам парафіі ў Жодзіна.Таксама ў касцёле працуе ксёндз Канстанцін Анашка МІС.

Даведка ex-Press.by: Ордэн айцоў-марыянаў (Кангрэгацыя Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) гэта рымска-каталіцкая сусветная рэлігійная абшчына, аб'ядноувае каля 500 святароў і братоў, якія ў цяперашні час працуюць у 21 краіне на 6 кантынентах. Абшчына, якая ўзыходзіць да 1670 года, была заснавана ў Польшчы святым Станіславам Папчынскім. В Беларусі парафіі марыян знаходзяцца ў Менску, Оршы, Барысаве, Росіцы.
 

А 7-й гадзіны раніцы. Настаяцель вывешвае кастельные абʼявы з праграмай на тыдзень.

Святар, абышоўшы тэрыторыю, адкрывае дзверы храма — з гэтага моманту любы чалавек можа сюды прыйсці. Мы дамаўляемся не перашкаджаць ксяндзу жыць яго звычайным жыццём.

У нядзелю ў жодзінскім санктуарыі тры імшы. Кожная доўжыцца прыкладна гадзіну — тут святар кажа пропаведзь, да якой рыхтуецца адмыслова. Перад службай, прыкладна за паўгадзіны, і па меры неабходнасці, святар павінен надаць час тым, хто мае намер паспавядацца. Раніцай, перад тым як выйсці к людзям, святар моліцца ў цішыні — у капліцы, куды рэдка ўваходзяць свецкія людзі.
 

Прыкладна поўгадзіны доўжыцца асабістая малітва святара.  
 

У нядзелю, а 9, 11 і 18 гадзінах санктуарый напаўняецца вернікамі.

Пад час імшы ў касцёле гучыць музыка, якую выконваюць парафіяне, сярод якіх і прафесійныя, і самадзейныя музыканты. Электронны арган, які знаходзіцца ў парафіі, быў выраблены ў Італіі.Таксама ў санктуарыі гучыць скрыпка, гітары, спявае хор.
 

Пасля імшы ксёндз падымаецца на хоры для таго, каб абмеркаваць з музыкамі планы.

Ксёндз мае музычную адукацыю — іграе на акардэоне і гітары, выдатна спявае, таму размаўляе з музыкамі не толькі як святар, але і як музыка — на прафесійнай мове. З 28 верасня па 1 кастрычніка Беларусь будзе прымаць Канферэнцыю Біскупаў Еўропы. 1 кастрычніка старшыня епіскапату Партугаліі наведае парафію Жодзіна, узначаліць Святую Імшу і сустрэнецца з вернікамі. Гэта вялікая падзея для парафіі, а для музыкаў — асаблівае. 


Падчас кароткага сняданку айцец Міхаіл распавёў пра сябе.

— Служэнне Богу — гэта не выбар чалавека, а, хутчэй, пакліканне. Я з дзяцінства бачыў прыклад святароў маей роднай парафіі — то, як яны клапаціліся аб усіх прыхаджанах, не шкадуючы сябе. Мне было 17, да гэтага я ўжо шмат гадоў, разам са сваёй сямʼёй, быў сталым вернікам у касцёле. Прыходзіў час вызначацца ў жыцці, і настаяцель касцёла, у які я хадзіў, спытаў мяне — ці ня думаю я стаць святаром. Першая рэакцыя на гэтае пытанне была адмоўнай. Але я маліўся, прасіў Бога даць мне рашэнне. Гэта складана растлумачыць, але аднойчы, падчас малітвы, я адчуў Яго руку на сваім плячы... На наступны дзень я прыйшоў да свайго пробашча і сказаў, што я прыняў рашэнне. У гэтым годзе споўнілася 15 гадоў майго святарства.

— Пакліканне да святарства — гэта пакліканне да ўмеранасці, — працягвае айцец Міхаіл, – У святара-манаха ёсць яго ўласныя кнігі, тэлефон, адзенне. Усё астатняе — машына, на якой ён ездзіць, кампутар, якім карыстаецца, належыць або прыходу, або манаскаму Ордэну. Гарачую ежу святарам двойчы на тыдзень гатуе прыхаджанка. Ня рэдка ксяндзы нешта гатуюць самі, або карыстаюцца ўстановамі грамадскага харчавання. Само сабой зразумела, што святар закліканы дапамагаць чалавеку, дапамагаць разнапланава. У выпадку неабходнасці, у меру сваіх магчымасцяў, прыходзіцца часам аказваць і матэрыяльную дапамогу.

— Ад дзяржавы святары пенсію не атрымліваюць. У рэальнасці кожны святар працуе, пакуль у яго ёсць на гэта сілы. Але пра тое, як зрабіць так, каб пенсія ўсё-ткі была, ідуць абмеркаванні на розных узроўнях, у розных краінах. Нам не гарантавана нейкая сума, але ў манаскім Ордэне браты клапоцяцца пра пажылых святароў, — падводзіць вынік размове аб асабістых прыбытках ксёндз, і мы зноў выходзім у касцёл.

З таго часу, як Жодзінскі касцёл стаў санктуарыем, сюды прыязджаюць і прыходзяць людзі з розных гарадоў і краін — маліцца, прасіць Бога аб розных патрэбах.
 

Аб спецыяльнай малітве для хворых папрасілі ксяндза людзі, якія прыехалі з Менску.

У любы дзень ксяндзы санктуарыя адпраўляюцца да хворых парафіян — у іх дамы, нярэдка — у шпіталі. Паўмесяца таму адна парафіянка трапіла ў ДТЗ, у касцёл прыйсці не можа, таму ксёндз наведаў яе дома.

— Я шчаслівая сёння. Да мяне прыйшоў наш Ойча, я змагла і паспавядацца, і пагаварыць, і параіцца з ім, — распавяла прыхаджанка Ірына. 


Кожную хвіліну к ксяндзу падыходзяць людзі — дзеці і дарослыя.
З імі ен размаўляе, кожнаму удзяляе час.

У парафіі ёсць некалькі супольнасцяў, якія абʼядноўваюць прыхаджан з іх асаблівай місіяй. Ксёндз прыходзіць у кожную з іх — навучае, дапамагае саветам.
  

Кожную нядзелю ў касцёле збіраецца Легіён Марыі (лац. Legio Mariae) — каталіцкі апостальскі рух свецкіх асобаў,
які ставіць перад сабою мэту прапаведавання Евангелля.

— Аснова парафіі — людзі, сапраўдныя вернікі, — распавядае ксёндз Міхаіл. — Многія шмат гадоў аддаюць касцёлу свае сілы, час, сродкі. Касцёл не патрабуе, каб хтосьці, прыходзячы сюды, уносіў ахвяраванні. Ёсць магчымасць — ахвяруй, унось сваю лепту. І любы можа ўбачыць, на якую справу пайшла ягоная капеечка — на ўпрыгожванне храма, на рамонт, яшчэ на якую-небудзь добрую справу. У жодзінскім санктуарыі ідзе велізарны рамонт, і робяць яго на ахвяраванні. Людзі дапамагалі і грашыма, і сваімі будаўнічымі паслугамі, і ўласнай працай — хто чым мог. Зрэшты, так у касцёле робіцца многа — уборка храма, добраўпарадкаванне, музыка, якая гучыць на імше — і яшчэ шмат чаго парафіяне робяць самі.
 

Кветкі на тэрыторыі касцёла — клопат і радасць для ксяндза.

— Святар павінен кожны дзень шмат працаваць, і шмат чаму вучыцца. Ёсць сярод нашых абавязкаў і зносіны па многіх справах з гарадскімі ўладамі. Трэба сказаць, што ў Жодзіна практычна ва ўсіх справах мы маем паразуменне, — кажа ксёндз. — Манахі не адарваныя ад жыццёвых клопатаў. Так, у нас няма жонак і дзяцей, але наша сямʼя — гэта і Ордэн, і парафія. Будаўніцтва, тонкасці рамонту, пошукі найбольш выгадных і прафесійных спецыялістаў для правядзення тых ці іншых работ, арганізацыя гаспадарчых спраў — усё гэта на плячах святароў і вернікаў.

Але і ксяндзы часам адпачываюць. Падчас адпачынку святары не «складаюць паўнамоцтвы» — гэта тое ж святарская жыццё, толькі не ў сваёй парафіі. Апошні адпачынак, гэта было зусім нядаўна, я правёў у мамы, у вёсцы. Капаў бульбу, дапамагаў па гаспадарцы, нават звазіў матулю на рыбалку. Але ўвесь гэты час адказваў на званкі і паведамленні з Жодзіна. А адпачынак у штодзённым жыцці — сесці на ровар, праехаць па горадзе, убачыць што і дзе адбываецца. Але як-то ўсё радзей гэта атрымліваецца ў мяне з-за недахопу часу.


 Сімвалічнага роварыста ксяндзу падарылі сябры — каб не забываў пра сваё захапленне.

Нядзеля — дзень насычаны, але кожны будні дзень таксама поўны падзей. У штодзённіку ксяндза ўжо ёсць запісы аб сустрэчах аж да снежня. Святару даводзіцца бываць і ў судзе, і ў лякарні, і на пахаванні — усюды, дзе ён патрэбны яго парафіянам. 

Каб купіць для парафіі аўтамабіль, шукалі найбольш танны варыянт і знайшлі ў адным з салонаў, дзе былі зніжкі.

 
На аўтамабіль, у якім ездзяць ксяндзы, некалькі гадоў таму грошы вылучыў Ордэн марыян
— яму ен і належыць. 
 


— Людзям жывецца нялёгка, а мы пакліканы ім дапамагаць. Трэба кожны дзень уставаць, ісці і ехаць, не думаючы аб матэрыяльным для сябе, робячы гэта для Бога, для жыцця вечнага, — сказаў айцец Міхаіл нам на развітанне.


От редакции. 

Корреспондент ex-Press встретился также с православным священником Борисовской епархии и взял у него интервью. 
 
Батюшка охотно и откровенно рассказал о проблемах, с которыми сталкивается в своем служении, в частности о своих доходах и о той пенсии, на которую может рассчитывать, уйдя на покой. К сожалению, глава епархии, прочитав подготовленный к печати текст, не благословил публикацию.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
«Oh no. Пожалуйста, не надо»: Белорусы о планах Лукашенко на Суперкубок УЕФА
Общество
В выходные в Беларуси потеплеет до +20°С
Экономика
Доллар и евро на торгах 19 сентября подешевели, российский рубль подорожал
Общество
Переволновался. Литовские пограничники отправили на рентген белоруса — и нашли очередную партию сигарет
В мире
Невзоров: «Наличие войск на Донбассе – это загадка только для Соловьева»
Новости Борисова
Место встречи изменить можно!
Политика
Лукашенко рассказал, кто из чиновников в Беларуси сохранит свой пост после выборов
Общество
Сегодня БРСМ едет на велосипедах в Куропаты — сажать туи и молиться
Общество
До +13°С ожидается в Беларуси 20 сентября
Экономика
Лукашенко: меня настораживает скромный рост в экономике
Экономика
Украинский рынок: бонус для белорусского дизтоплива и риски для бензина
Общество
"Судили-рядили, стрелочника нашли" - Лукашенко прокомментировал историю с увольнением в Гомеле учителя
Общество
Как избежать осенней депрессии: советы для Знаков Зодиака
Спорт
Лукашенко: Беларусь готова принять Суперкубок УЕФА
В мире
На границе Бурятии и Иркутской области задержали якутского шамана, идущего «изгонять Путина»
Общество
Губернатор Гродненщины: первый блок БелАЭС запустят в начале 2020 года
Общество
Ребенок убежал из садика — обратно его привела незнакомка. У отца вопросы
Новости Жодино
В Жодино выступит бизнес-ангел Валерий Остринский
Общество
Учительница, уволенная и восстановленная в Гомеле, — уже на работе. А уволенная директор плачет
Новости Борисова
«Бизнесмен» из Борисова взял на вооружение вывод Карла Маркса
Общество
Новополоцкий врач задушил возлюбленную и покончил с собой — подробности трагедии в Малиновке
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Loading...