Новости Жодино

Тарас Шчыры распавядае пра Жодзіна свайго дзяцінства і юнацтва

Гэты горад славуты ня толькі БЕЛАЗам.

22 февраля 2018, 14:38
3215
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

Горад Жодзіна мае даўнюю гісторыю.  Журналіст, намеснік галоўнага рэдактара спартовага интэрнэт-выдання «by.tribuna.com» Тарас Шчыры, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, лічыць яго пачаткам вёсачку Багуслаў Поле, якая належала Багуславу Радзівілу і ўпершыню згадваецца ў 1643 годзе.  Крыху пазней, у 1688 годзе паселішча згадваецца ўжо як Жодзiна Слабада.

Насамрэч, пэўна, Жодзіна значна старэй, бо гэты тапонім адны вучоныя лічаць фіна-угорскім, а нехта бачыць тут балцкія карані.

Але Тарас Шчыры, які распавядае пра горад свайго дзяцінства і юнацтва ў выдэасюжэце праграмы “Ногі ў рукі" праекту Haroshak.by, засяроджвае ўвагу гледачоў галоўным чынам на асабістых успамінах пра Жодзіна і яго адметныя мясціны — культавую Брызгалаўку, утульны раён ДРЭС, “Бананавую алею”, дзе тусілі нефармалы, каларытны бар “Верасок”, БелАЗ, каталіцкі касцёл, стадыён “Тарпеда”, і пра тых людзей, якіх ведаў.

Чаму менавіта так? Вось што расказаў сам Тарас EX-PRESS.BY:

Праз Фэйсбук, на мяне выйшла Наста Грышчук з праекту “Ногі ў рукі”.  Яны шукалі чалавека, які можа распавесці пра Жодзіна. Іх цікавіў не гістарычны бэкграўнд, плошча гораду і колькасць жыхароў. Іх цікавілі ўражанні чалавека, які жыве ў Жодзіне, ведае і можа распавесці свае ўражанні пра любімыя мясціны. Карацей, Жодзіна вачамі мясцовага жыхара.

Па словах Тараса Шчырага, ён згадзіўся, бо хацеў зламаць стэрэатып аб тым, што Жодзіна толькі прамысловы цэнтр.  

Мне гэта ніколі не падабалася, бо я ведаў што Жодзіна — горад з моцным творчым падмуркам, дзе шмат творцаў, музыкантаў, мастакоў, паэтаў, — сцвярджае журналіст. — Так, жыццё гораду даў БЕЛАЗ, але гэта тэма стала такой банальшчынай, што яна пачала набіваць аскому, надакучваць. Мне хацелася сказаць, што Жодзіна — гэта горад творчы. Пэўны час, як казаў мастак Аляксей Марачкін, у Жодзіна, дзе пражывала больш за 60 тысяч чалавек, было больш членаў Саюза мастакоў, чым у суседнім Барысаве. Гэта паказчык, якім можна ганарыцца.

Расповяд Тараса Шчырага атрымаўся вельмі суб’ектыўным, але цёплым і цікавым. Глядзіце.

 

Автор: Марыля Каліпігіна.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер