Новости Жодино

У Жодзіна абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры з Мінскай вобласці

У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 4 рэгіянальныя фіналы.

02 марта 2018, 11:21
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

1 сакавіка ў Жодзіна адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Мінскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Міншчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабяты запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Мінскай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

Рэгіянальны фінал у Жодзіна прайшоў у школе №5. Галоўнае, што ацэньвала журы - выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтва надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка — да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі паэт і пісьменнік Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, прадстаўнік Мінскага абласнога інстытута адукацыі Гуліцкая Таццяна Пятроўна. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў прэс-сакратар жодзінскага футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Пузанкевіч.

«Вы, усе ўдзельнікі конкурсу, робіце вельмі важную справу, а менавіта захоўваеце наш родную беларускую мову. Мне вельмі прыемна было сёння быць членам журы, і хачу сказаць, што кожны з вас ужо пераможца. Таму што ў кожным жыве велізарны талент і любоў да беларускай культуры. У сваю чаргу хачу адзначыць, што ў нашым футбольным клубе ўсе матчы таксама суправаджаюцца каментарамі на роднай мове», — зазначыў Сяргей Пузанкевіч.

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Жодзіна сталі 5 канкурсантаў: Ангеліна Прычынец (Рубяжэвіцкая сярэдняя школа), Дыяна Шпілеўская (Азярцоўская сярэдняя школа), Уладзіслаў Печурэнка (Клецкая сярэдняя школа №1), Ганна Давыдава (гімназія №1 г. Старыя Дарогі), АлінаПрыгава (сярэдняя школа №3 г. Крупкі). Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.

Фота Ірыны Каралёвай.

Юрый Жыгамонт так пракаментаваў выступленні ўдзельнікаў з Мінскай вобласці: «Быць членам журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — задача не з простых. Прыходзіцца абіраць усяго толькі 5 хлопчыкаў і дзяўчынак з 30 вельмі таленавітых канкурсантаў. Мяне захапляюць выступленні ўдзельнікаў сваёй шчырасцю і артыстызмам. Жадаю поспехаў кожнаму з іх. І не варта забываць, што кожны, хто стаіць сёння на гэтай сцэне, здолеў стаць лепшым з больш чым 2000 удзельнікаў з усёй Беларусі».

У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 4 рэгіянальныя фіналы. Графік правядзення мерапрыемстваў: Віцебск — 15 сакавіка, Магілёў — 20 сакавіка, Гомель — 10 красавіка, Гродна — 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні ў Мінску. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усов: «Уход Лукашенко будет долгим и кровавым»
Общество
ГПК: Пограничники задержали группу иракцев с огнестрельными ранами
Общество
Совбез о мигрантах: «У нас свободная страна»
Экономика
Крук: «В один прекрасный момент стоп-кран может сорваться»
Политика
 «Каждый день мы отдаляемся от того места, где должен был начаться наш путь к нормальности». Интервью с политзаключенным Максимом Знаком
Экономика
Как Henkel, Coca-Cola, L'Oréal и другие западные корпорации финансируют пропаганду Лукашенко
Общество
Телеканал «Белсат» нашел изъятую у него камеру на сайте по продаже конфиската
Спорт
Белоруска Ирина Курочкина вышла в финал Олимпиады в турнире по женской борьбе
Общество
В БГУИР — 15, в Военной академии — 115. Вузы рассказали о недоборах (и пробуют это исправить)
В мире
Число нелегальных мигрантов с территории Беларуси резко сократилось
ВСЕ НОВОСТИ