Новости Жодино

Пісьменніца–казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая завітала ў Жодзіна

Сустрэчы з юнымі чытачамі адбыліся ў краме «Кніжны свет» і ў дзіцячым зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі.

16 декабря 2018, 15:18
1071
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая завітала ў Жодзіна і правяла дзве сустрэчы: з вучнямі 5 класа сярэдняй школы №4 у краме «Кніжны свет», а таксама ў дзіцячым зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі з яе чытачамі. Разам з пісьменніцай дзеці адправіліся ў вандроўку па старонках яе кніг, якія былі прадстаўлены на выставах.

З-пад пяра пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выйшла ў свет шмат казак, усе яны на беларускай мове. Падчас сустрэчы пісьменніца начаравала дзецям прыемныя сны, расказала пра свайго сябра — Пухліка, прачытала свае вершы.  Як было бачна на сустрэчы, дзеці захапіліся кнігамі казачніцы.

Марыя Шаламіцкая, фота аўтара
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...