Новости Жодино

«Давайце ў гэтыя дні зробім прастору ў сэрцы для ўзаемнай ветлівасці і дабрыні»

Божае Нараджэнне-2018. Чытачоў сайта EX-PRESS.BY віншуе ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі

23 декабря 2018, 18:16
2155
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

З надыходзячымi святамi Божага Нараджэння чытачоў EX-PRESS.BY віншуе ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у горадзе Жодзіне.

"Паважаныя хрысціяне-католікі і людзі добрай волі!

Дазвольце выказаць шчырую радасць з нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Таямніца Святой ночы вее цяплом для ўсяго чалавецтва, таму што Бог вырашыў стаць падобным да нас ва ўсім, гэта значыць падзяліць з намі лёс. Яго нараджэнне ва ўбогіх умовах падкрэслівае годнасць кожнага людскога жыцця. 

Бог жадае жыць з кожным чалавекам у гармоніі і таму прапануе для нас жыццё паводле Яго загадаў. Мы запрошаныя распазнаць Божую прысутнасць у нашым унутраным свеце. Так, як гэта калісьці зрабіў святы Аўгустын, узгадваючы ў сваіх успамінах: «Позна я палюбіў цябе, старадаўняя прыгажосць і такая новая. (…) Ты была ў глыбіні душы, а я блукаў па бездарожжы і там цябе шукаў. (…) Ты блісканула, заззяла як маланка і асвятліла маю слепату». Дотык Бога змяняе ўсё яго жыццё, бо разам з гэтым дотыкам прыходзіць усведамленне рэальнай блізкасці Бога і яго клапатлівай любові.

Жадаем таксама перажываць Божае Нараджэнне разам з Марыяй, якая з’яўляецца ўзорам дасканалай хрысціянкі. Напоўненая Божай ласкай, з даверам да Бога, яна захоўвае Усемагутнаму вернасць у кожнай сітуацыі - як у радаснай, так і ў складанай. Узнагароджаная за гэтую вернасць, Марыя з душой і целам была ўзятая да Божага Валадарства.

Сёння і кожнага з нас Бог жадае зрабіць шчаслівым, запальваючы ў сэрцы надзею на жыццё вечнае. Хрыстус зазначае ў Евангеллі: «Я і дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш як толькі праз Мяне». Менавіта таму кожны з нас запрошаны пазнаць Хрыста асабіста і ўвайсці з Ім у дыялог. Час Божага Нараджэння – гэта выдатны момант, каб гэта ўчыніць.

Дарагія хрысціяне і людзі добрай волі! Дазвольце ад шчырага сэрца павіншаваць усіх вас з гэтым прыгожым і глыбокім святам Божага Нараджэння. Жадаю, каб Божае цяпло асаблівым чынам агарнула кожную сям’ю нашага  горада і напоўніла нас мірам, узаемнай павагай, дабрынёй і любоўю. Давайце ў гэтыя дні зробім прастору ў сэрцы для ўзаемнай ветлівасці і дабрыні, а Божы мір з упэўненасцю напоўніць нашыя сэрцы і рассыпле свае промні на нашае асяроддзе. Міра, дабра і Божай любові вам, паважаныя жодзінцы! Са святам Божага Нараджэння! 

Святочная Імша (пастэрка) ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіне распачнецца з 24 на 25 снежня а 23.00. Урачыстая святая Імша Божага Нараджэння 25 снежня а 9.00, 11.00 і 18.00. Пасля святой Імшы а 11.00 запрашаем у дольнае памяшканне касцёла на тэатральную пастаноўку – батлейку ў выкананні дзетак нашай парафіі. 17 студзеня а 19.00 у нашым санктуарыі распачынаецца курс “Асновы хрысціянства”. Кожнага жадаючага лепш пазнаць Божыя законы запрашаем прыняць у ім удзел.

Ксёндз Міхаіл ЦВЯЧКОЎСКІ, 
кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у горадзе Жодзіне."

 

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2019 годзе

Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім касцёле ў 2019 годзе. Пераносаў, як у 2018 годзе, не будзе — усё адбудзецца ў традыцыйныя даты.

Папялец, пачатак Вялікага посту, пройдзе 6 сакавіка. Гэта значыць, што Жаночы дзень, 8 сакавіка, католікі не змогуць адзначаць застоллем і весялосцю: на гэтую дату прыпадае першая пятніца Вялікага посту — дзень пакаяння, сузірання Крыжовага шляху, асаблівых малітваў і посту. Вялікдзень католікі адсвяткуюць 21 красавіка.

Дзень Святой Багародзіцы Марыі — 1 студзеня

Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) — 6 студзеня

Хрост Пана — 13 студзеня

Ахвяраванне Пана — 2 лютага

Папялец (пачатак Вялікага посту) — 6 сакавіка

Святога Юзафа — 19 сакавіка

Звеставанне Пана — 25 сакавіка

Пальмавая (Вербная) нядзеля — 14 красавіка

Вялікдзень — 21 красавіка

Свята Божай Міласэрнасці — 28 красавіка

Унебаўшэсце Пана — 30 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) — 9 чэрвеня

Найсвяцейшай Тройцы — 16 чэрвеня

Цела і Крыві Хрыста — 20 чэрвеня

Найсвяцейшага Сэрца Езуса — 28 чэрвеня

Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі — 29 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла — 29 чэрвеня

Перамянення Пана — 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня

Нараджэнне Божай Маці — 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа — 14 верасня

Дзень усіх святых — 1 лістапада

Хрыста Валадара — 24 лістапада

Пачатак Адвэнту — 1 снежня

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8 снежня

Божае Нараджэнне — 25 снежня

Святой Сям'і — 31 снежня.

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Сначала заплати: белорусов с долгами не выпустят из страны
Спорт
Белорусские спортсмены завоевали во вторник 3 медали II Европейских игр, все - золотые
Экономика
В Беларуси с 1 июля подорожают многие марки сигарет. Некоторые — сразу на 10 копеек
Экономика
Зампредом «Белгоспищепрома» стала эффектная женщина
В мире
Европу накрыла жара из Сахары. Но худшее еще впереди
Общество
«Аренда — 500 рублей, не можем окупить даже ее». Ремесленникам пообещали щедрых туристов, а те не приехали
Новости Жодино
«Из Минска в Жодино уехать сегодня — большая проблема». Фотофакт
Спорт
Футбол. Определились четвертьфинальные пары розыгрыша Кубка Америки
Новости Борисова
Фото дня. Чем занимается сотрудница жодинского Центра культуры и досуга
Общество
Генпрокуратура о новом "деле медиков": уже направлено в суд, в нем 21 обвиняемый
Культура
Умер исполнитель главной роли в фильме "Овод" актер Андрей Харитонов
В мире
В России в 200 раз увеличат детские пособия для малоимущих семей
Экономика
Владелец аккумуляторного завода под Брестом выступил с заявлением о его важности для страны
Общество
Почему Лукашенко может считать Европейские игры провальными
Экономика
Читать жалобы станет дороже
Экономика
Накануне Евроигр в Минске упала зарплата
В мире
«Я больше не в состоянии выносить эту боль». Человек-дерево из Бангладеш просит ампутировать ему руки
Происшествия
В Лидском районе в Немане утонула 12-летняя девочка. Тело пока не найдено
Происшествия
В Лиде 3-летняя девочка выстрелила из пневматики в голову приятеля-ровесника
В мире
Под Атлантическим океаном нашли огромный слой пресной воды
Происшествия
В Речицком районе во время игры 8-летняя девочка выпала из окна
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Сначала заплати: белорусов с долгами не выпустят из страны
Спорт
Белорусские спортсмены завоевали во вторник 3 медали II Европейских игр, все - золотые
Экономика
В Беларуси с 1 июля подорожают многие марки сигарет. Некоторые — сразу на 10 копеек
Экономика
Зампредом «Белгоспищепрома» стала эффектная женщина
В мире
Европу накрыла жара из Сахары. Но худшее еще впереди
Общество
«Аренда — 500 рублей, не можем окупить даже ее». Ремесленникам пообещали щедрых туристов, а те не приехали
Новости Жодино
«Из Минска в Жодино уехать сегодня — большая проблема». Фотофакт
Спорт
Футбол. Определились четвертьфинальные пары розыгрыша Кубка Америки
Новости Борисова
Фото дня. Чем занимается сотрудница жодинского Центра культуры и досуга
Общество
Генпрокуратура о новом "деле медиков": уже направлено в суд, в нем 21 обвиняемый
ВСЕ НОВОСТИ
Загрузка...