Новости Жодино

«Тут не "акаталічваюць"». У Жодзіне адкрыўся курс «Аснова Хрысціянства»

Карэспандэнт EX-PRESS.BY сустрэўся з валанцёрамі праекта «Аснова Хрысціянства» і задаў ім некалькі пытанняў.

22 января 2019, 15:59
1618
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

У санктуарый Фацімскай Божай Маці запрашаюць усіх, незалежна ад веравызнання і канфесіі,  даведацца аб Веры і Хрысце, пашырыць кола знаёмстваў, з карысцю правесці час.

Карэспандэнт EX-PRESS.BY сустрэўся з валанцёрамі праекта «Аснова Хрысціянства» і задаў ім некалькі пытанняў.

— Курс «Аснова Хрысціянства» праходзіць у касцёле. Думаю, многія людзі, даведаўшыся пра гэта, вырашаць, што такім чынам «каталікі папаўняюць свае шэрагі». Гэта так?

— Курс існуе ў касцёле больш за 10 гадоў, за гэты час на яго заняткі прыходзілі  атэісты, пратэстанты, праваслаўныя... Некалькі сотняў чалавек за ўсе гэтыя гады. Так, праводзяць курс каталікі. Але думаю, кожны з тых, хто тут быў, пацвердзіць: тут не «акаталічваюць». Усе знаходзяць сабе сяброў, суразмоўцаў і, вядома, апанентаў. А самае галоўнае — кожны становіцца ледзь-ледзь больш прасунутым ва ўяўленні пра Бога, Веры, пра свет.

— Як праходзяць заняткі?

— Адзін раз у тыдзень, па чацвяргах, у 19.00, у дольнай частцы касцёла за кубкам гарбаты пачынаецца гэтая сустрэча. У кожнай з іх ёсць тэма – натуральна, пра хрысціянства, якую чытаюць розныя лектары. Абмеркаванне гэтых тэм, калі кожны можа выказацца, падзяліцца сваімі думкамі, паспрачацца, — мабыць, адна з самых цікавых частак праграмы.

— Хто праводзіць заняткі?

— Людзі, якія ў свой час прайшлі курс, засталіся ў ім у якасці валанцёраў. Яны валодаюць і ўласным жыццёвым вопытам, і прафесійнымі ведамі. Так, бліжэйшы занятак на тэму «Хто ён Ісус Хрыстос» на падставе навуковых даследаванняў і асабістага вопыту, правядзе культуролаг Паліна Грыб. Дарэчы, тэмы кожнай з 12 лекцый не менш цікавыя.

— Што неабходна для таго, каб стаць удзельнікам курсу? Ці ёсць нейкія ўмовы?

— Маладыя і пажылыя, хрысціяне, людзі іншай веры ці атэісты, мужчыны і жанчыны! Прыходзьце і будзьце з намі! Мы чакаем усіх, рады кожнаму на нашым курсе «Аснова Хрысціянства».

Марыя Шаламіцкая
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

Загрузка...