Новости Жодино

Зніжкі за замову на мове, спектакль Тэатра ценяў і Дзень беларускай кухні

Пра тое, як адзначаюць Дзень роднай мовы ў Жодзіна, даведался карэспандэнт EX-PRESS.BY.

20 февраля 2019, 12:59
1497
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

Пра тое, як адзначаюць 21 лютага Дзень роднай мовы ў Жодзіна, даведался карэспандэнт EX-PRESS.BY.

Супрацоўнікі і наведвальнікі Маладзевага Цэнтру выйдуць на праспект Міру. У 16.30 ля крамы «Суседзі» яны будуць прапаноўваць усім даставаць са скарбонкі карткі, на якіх напісаны родныя словы. Тым, хто будзе ведаць пераклад, уручаць салодкі прыз.

Той, хто зробіць замову ў кавярне «Кофе Шале» на беларускай мове, атрымае зніжку 15% на ўсе напоі.

Цэнтральная гарадская бібліятэка

У 14.00 — прадстаўленне Тэатра ценяў «Яблынька і хлопчык». Для ўсіх жадаючых прагучаць вершы на роднай мове, адбудуцца конкурсы. У бібліятэцы рыхтуюць выставу беларускай прэсы і фота-зону.

Дзень беларускай кухні адбудзецца ў кафэ «Світанак» і ў сталовай швейна-трыкатажнай фабрыкі «Світанак». У меню — дранікі і іншыя беларускія стравы.

БЕЛАЗ

Пакуль не ведаем, што будзе заўтра. А ў 2019 годзе на БЕЛАЗе беларускай мове надаецца асаблівая ўвага, — паведаміла карэспандэнту EX-PRESS.BY працаўніца аднаго з цэхаў прадпрыемства Вера Паўлаўна, — Нашыя інфармацыйны партал і завадская газета публікуюць частку сваіх матэрыялаў на беларускай мове. А кожную пятніцу праходзіць акцыя «Размаўляем па-беларуску разам», падчас якой у цэхах і аддзелах прапануецца размаўляць на роднай мове.

Марыя Шаламіцкая, фота аўтара
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Мингорисполком изучает жалобу водителей "Минсктранса"
Общество
Без помощи Глобального фонда Беларусь не справится со СПИДом
Новости Жодино
Занятие в жодинской стартап-школе проведет преподаватель Гарварда
В мире
Ким Чен Ын после неудачных переговоров с Трампом намерен посетить Россию – СМИ
Общество
Бывшего директора Дворца спорта просят отправить в колонию на 11 лет
Новости Борисова
В Борисове установили почтомат. Разбираемся, как это работает
Общество
Почему все берут, не боясь ни тюрьмы, ни президентских разносов. И брать будут
Общество
«Друзья говорили, что я сломаю себе жизнь». Папы детей с синдромом Дауна о страхах, любви и трудностях
Общество
Неустойчивая погода с порывистым ветром ожидается в Беларуси в выходные
Общество
Под Минском задержали 12 "минёров", которые работали на один магазин наркотиков
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...