Новости Жодино

Дзесяцікласніца Анастасія Шор распрацавала турыстычны брэнд горада Жодзіна

Зараз яна рыхтуецца прадставіць яго на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk рэспубліканскага сацыяльна- адукацыйнага праекта velcom YOUTH.

05 апреля 2019, 20:31
2274
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

Падведзены вынікі трэцяга этапу сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH.

Старшакласнікам было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі і зняць пра гэта відэаролік. Журы праглядзела амаль 100 праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў. Сярод іх дзесяцікласніца Анастасія Шор, якая распрацавала турыстычны брэнд горада Жодзіна.

Анастасія Шор распавяла EX-PRESS.BY:

— Удзел у конкурсе матываваў мяне больш даведацца аб распрацоўцы праекта, пераадолець сябе перад публічным выступленнем, а таксама навучыцца розным тэхнічным штукам, напрыклад, мантажу відэа ці напісанню тэкстаў у сацсетках.

Акрамя таго, я атрымала цудоўныя магчымасці удзельнічаць у майстар-класах ад крутых спікераў на працягу некалькіх месяцаў і прысутнічаць на звыш цікавым TEDxMinsk.

Я вельмі ўдзячная майму класнаму кіраўніку Савошка Ірыне Сцяпанаўне, якая з самога пачатку падтрымлівала мяне і нават не сумнявалася ў маём поспеху. А таксама хачу сказаць “дзякуй” маім аднакласнікам і ўсім вучням ДАУ “Гімназія № 1 г Жодзіна”, якія ўдзельнічалі ў апытанцы і ўважліва выслухалі прэзентацыю праекта ў гімназіі.

Цяпер мы разам з ментарам дапрацоўваем праект аб нашым горадзе, каб прэзентаваць яго 18 мая на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Шчыра кажучы, адчуваю адказнасць, але пастараюся, каб пра Жодзіна праз наш праект даведалася ячшэ больш людзей, і каб у розных гарадах жыхары сталі клапаціцца аб сваёй малой радзіме.

Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ