Новости Жодино

Каталіцкi святар з Жодзiна: «Публічнае знішчэнне крыжа кранае душы людзей»

У чацвер ўлады раптам арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў, пастаўленых ва ўрочышчы Курапаты, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій і створаны народны мемарыял.

05 апреля 2019, 10:51
1573
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

Крыжы ў Курапатах павінны застацца, упэўнены Кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай горада Жодзіна Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

2015 07 25 iv 02

Міхаіл Цвячкоўскі. Фота: Catholic.by

— Думаю, што слушныя заявы нашага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і канцлера Курыі Юрыя Санько бачылі ўсе. Дэмантаж крыжоў з'яўляецца балючай падзеяй, тым больш — яна адбываецца ў Вялікі пост, калі вернікі ў гэтым часе ўшаноўваюць крыж асаблівым чынам. Крыжы ў Курапатах пастаўлены на месцы расстраляных людзей, якіх забівалі ў імя нібыта лепшай будучыні для тых жа людзей. Абсалютны парадокс: у імя ідэалогіі лепшага жыцця для людзей (будаванне камунізму) тых, якія маюць іншае меркаванне, пазбаўляюць жыцця. Мэта ніколі не апраўдвае сродкі, тым больш, калі мэтай становіцца ідэя, а чалавек — сродкам для таго, каб яе дасягнуць. Крыжы ў Курапатах зʼявіліся як знак малітвы за памерлых і таксама як знак пратэсту супраць забойства тых, хто думае іначай, і сталі так званай перашкодай у будаванні камунізму — «лепшай будучыні».

Вядома, крыжы павінны застацца, яны — сімвал Веры, ушанаванне памяці расстраляных. Тым больш, ніхто ніколі не прасіў прабачэння за расстрэлы, факт якіх дакладна ўстаноўлены. А калі няма просьбы аб прабачэнні, то як можна быць перакананым у тым, што такое больш не паўтарыцца? Для хрысціянаў крыж зʼяўляецца знакам перамогі над грахом, сатаной і смерцю. Публічнае знішчэнне знаку Крыжа кранае душы людзей.

На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў касцёлах Беларусі адбываюцца набажэнствы Крыжовага шляху. Сеня, 5 красавіка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвочвае ва ўсіх касцёлах Беларусі маліцца аб перапрашэння за ўсе знявагі Святога Крыжа, здзейсненыя на нашай зямлі.

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
11-летняя школьница из Слуцка ведет видеоблог, за которым следят 100 тысяч человек
Новости Жодино
Лицеист из Жодино взял «серебро» на первенстве Европы по самбо
Экономика
Вадим Иосуб: Шансов на рост зарплат мало
Новости Борисова
BelToll на месяц сделает бесплатными дороги для автомобилей до 3,5 тонны
Экономика
Белнефтехим: «хлоридная» российская нефть не повлияет на качество белорусского топлива
Общество
С 1 мая для пенсионеров введут скидку на проезд в электричках
Экономика
Торги 22 апреля завершились падением доллара до минимума за 209 дней, а евро до минимума за 245 дней
Общество
«Чтобы за руку отвести депутатов в Совмин». Родные осужденных за наркотики снова пришли в парламент
Общество
Теплая и сухая погода ожидается в Беларуси на этой неделе
Экономика
Рудый рассказал, как в Китае раскупают белорусскую молочку
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...