Новости Жодино

Паломніцтва каталікоў Барысава і Жодзіна ў Росіцу. Фота

Гэтую невялікую вёсачку ў Віцебскай вобласці напаткаў лёс Хатыні.

24 февраля 2020, 13:41
1670
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0

16 лютага 1943 года з самай раніцы фашысты прыганялі жыхароў суседніх вёсак на «сартавальны пункт», які быў арганізаваны ў Росіцкім касцеле. Каталіцкім святарам — Антонію Ляшчэвічу і Юрыю Кашыры — прапанавали пакінуць вёску. Яны адмовіліся.

Image002

«Паглядзіце на гэту падлогу, на ей у 1943 годзе стаялі людзі, якіх прысудзілі на пакуты, да пакарання без віны. Сёння мы спяваем велічныя гімны, узрушаныя малітвай, прымаем святую Камунію, а ў 43-м годзе тут людзі думалі пра сваю смерць, што прыйдзе момант, калі трэба будзе пакінуць гэты свет ад рук карнікаў», — гэтымі словамі распачаў гамілію канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-канонік Віктар Місевіч.

Тры дні асуджаны на смерць знаходзіліся ў самым вялікім ў вёсцы будынку касцёла. Сьвятары выконвалі тое, дзеля чаго былі пакліканыя — хрысцілі, вянчалі, спавядалі, надавалі Камунію.

У другі дзень карнай аперацыі расстралялі айца Антонія Ляшчэвіча. Святару Юрыю Кашыры прапанавалі сыходзіць, ён адмовіўся і загінуў у агні.

Image003

Пасля літургіі святары і вернікі з запаленымі свечкамі прайшлі крыжовы шлях дарогай смерці, якой ішлі росіцкія пакутнікі ў час Другой сусветнай вайны.

У Росіцы за тры дні карнай аперацыі загінула больш за паўтары тысячы чалавек. На месцы апошняга жудаснага вогнішчы, у якім загінула больш за шэсцьсот чалавек і святар Юрый Кашыра, потым выявілі рэшткі крыжа для працэсій (хутчэй за ўсё, яго ўзяў з сабой у апошнюю дарогу святар), а таксама абгарэлую руку, у якой былі заціснуты ружанец.

У памяць аб гэтай падзеі на працягу многіх гадоў двойчы ў год, летам і зімой, у Росіцу прыбываюць пілігрымы з усіх канцоў Беларусі. Ўдзел у пілігрымках ў Росіцу заўседы прымаюць каталікі з Барысава і Жодзіна. І ў Росіцы, і ў Барысаве, і ў Жодзіна працуюць манахі Ордэна марыянаў.

Image005

Для вернікаў Барысава і Жодзіна памяць аб трагедыі ў Росіцы мае асаблівае адценне: Ойча Юзэф Пятушка быў асабіста знаёмы з адным з пакутнікаў — Антоніем Ляшчэвiчам. Яго бацька сябраваў з ксяндзом, а сам Юзэф, быўшы дзіцем, упершыню прыняў прычасце з яго рук.

Марыя Шаламіцкая. Фота: Ірэнка Рубінава і аўтара
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Минздрав ведет переговоры с производителями о снижении цен на лекарства
Экономика
Мацукевич: «Интересно, за чей счет местные власти будут латать дыры в асфальте после зимы?»
Общество
Почобут: Их главная идеология - служение силе. Они служат Лукашенко пока он силен. Станет слабым и все. Его царство окончится. И Лукашенко это знает
Экономика
«Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
Общество
В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
Общество
Слова Виктора Лукашенко, которые могут объяснить его увольнение в запас
Политика
Павел Усов: Не понимаю на чем базируются утверждения, что Лукашенко уйдет весной. Ранее утверждалось, что он уйдет осенью, потом - к новому году
Политика
Российский политолог: Виктор должен удержать президентский «трон» для Николая. Но как воплотить этот сценарий в создавшихся условиях?
Общество
Класковский: Его универсальный инструмент — большой разводной ключ, которым вождь режима стремится закрутить все гайки
Экономика
Романчук: Гора рухляди растёт
ВСЕ НОВОСТИ