Новости Жодино

«Права на праўду заўсёды жыве». Жыхары Жодзіна падрыхтавалі відэаролік з вершамі Уладзіміра Караткевіча

I прысвяцiлi яго да Міжнароднага дня роднай мовы.

Новости Жодино ex-press.by
0

Пяць вершаў Уладзіміра Караткевіча прачыталі жыхары Жодзіна ў адным відэароліку. «Балада пра архангелаў», «Балада аб асуджаных i аб чалавечым «даруй», «Амаль хрысціянскі тост за ворагаў», «Быў. Ёсць. Буду.», «Дзе мой край» — легендарныя творы аднаго з самых значных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Аб'яднаць іх у адзін твор задумалі жодзінцы яшчэ ў 2020 годзе, калі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча споўнілася 90 гадоў.

У нашай Беларусі з яе слаўнай гісторыяй і культурай павінна гучаць наша мова, цудоўная і прыгожая. Мы гэтага прагнем... А чуем, асабліва ў апошні час, зусім іншае. Таму сюды ўвайшлі і дакументальныя кадры з навін апошніх месяцаў. Наш ролік пра тое, што наша Вера велізарная, а «права на праўду заўсёды жыве». Прысвячаем яго Дню роднай мовы..., — расказалi аўтары праекта.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодзiна
дзень роднай мовы
Караткевiч
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter