Новости Жодино

Памёр выбітны жодзінец, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. Яму было 63 гады

Пра гэта напісаў у сваiм «Фэйсбуку» Алесь Аркуш.

21 июля 2021, 16:30
Новости Жодино ex-press.by
0

«Патэлефанаваў мне на дзень нараджэння. Казаў, што вельмі цяжка перажыў каранавірус, бо мае цукровіцу. Што ледзь ходзіць. Я кажу: ды мы яшчэ разам на Брызгалаўку зьезьдзім на рыбалку. Яго гэта ўзбадзёрыда. Пасьмяяліся. Ужо ня зьезьдзім", — напісаў у сваiм «Фэйсбуку» Алесь Аркуш.

Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (нар. 3 мая 1958, Жодзіна, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, выдавец. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977).

Photo 2021 07 21 12 49 41

Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у арміі (1977—1979). Быў мастаком-афарміцелем у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979—1983).

У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) — рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989—1990 гг. — адказны сакратар часопіса «Бярозка».

З 1990 г. — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана, з 1994 — дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс». Удзельнік літаратурна-грамадскага таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 года.

Грамадскі дзеяч. Вёў актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне. Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008), «Рыцары Пагоні і Арла» (2010).

Укладальнік зборнікаў дэтэктываў «Кінжал з крыламі» (1994) і «Карона Вітаўта Вялікага» (2004), анталогіі вершаў і песень пра каханне «Яна і Я» (разам з Р.Шастак, 2005), зборніка выбраных твораў Максіма Багдановіча «Інтымны дзённік» (2006), Рыгора Барадуліна «Руны Перуновы» (разам з А.Камоцкім, 2006), зборнікаў беларускіх казак, легенд, паданняў, песень «Залатая яблынька» (2013), «Сіняя Світа» (2015), «Зачараваны Замак» (2016) і інш.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Мнение: Лукашенко эти бумаги никогда не подпишет, потому что после них он не нужен даже самым ярым его "кремлевским любовникам"
Политика
Политолог: Путин чувствителен к личностным выпадам. Он запомнит. Но сразу давать ответ не будет
Общество
Карбалевич: Почему Лукашенко стал ковид-диссидентом
Политика
Мнение: Если ультиматум России на Лукашенко не сработает, нас ждёт важный стратегический разворот в пользу оппозиции
Политика
Сивицкий: Было ожидаемо, что к концу 2021 года противоречия между Минской и Москвой дойдут до такого кризиса
Политика
Тихановская — Венедиктову: Если так случится, что Лукашенко будет за образным столом переговоров, то придется переговариваться
Политика
Класковский: Между Лукашенко и Путиным уже искрит и может заискрить сильнее
Политика
Посол ЕС в Беларуси рассказал, против кого будет направлен пятый пакет санкций
Общество
Сработает ли призыв к забастовке? Мнение Карбалевича и Добровольского
Политика
Светлана Тихановская рассказала, как налажена ее коммуникация с мужем
ВСЕ НОВОСТИ