Новости Жодино

Гразь у горле, пер'е i жоўтыя плевы. Жыхарка Жодзiна не задаволена якасцю i коштам курэй у краме

«Не гледзячы на дрэнную якасць, назад не панясу, бо забрала перадапошнюю», — кажа яна.

Новости Жодино ex-press.by
0

«Якасць апрацоўкі курэй апошнім часам дужа пагоршылася. Па-першае, куры зараз у краме невялічкага памеру, па-другое — цана падрасла, ну і па-трэцяе — глядзіце фота», — напiсала EX-PRESS.BY жыхарка Жодзiна.

Image001 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мне, як і вельмі шмат якім беларусам, даводзіцца зараз вельмі моцна эканоміць і асабліва старанна сачыць за тым, якія прадукты купляю. Вельмі не хочацца выкідваць тое, за што плаціш апошнія грошы. І, вядома, я хачу, каб ежа была якаснай і смачнай, прыносіла задавальненне, — кажа яна.

Вось вырашыла купіць курыцу, меркавала: голень, крылы, бёдры і грудку замарыную і запяку, а можа і шашлык на дачы зробім, з хрыбта будзе суп. Пайшла ў краму — самыя танныя куры «Пятруха» ў магазінах «Хіт» былі на пачатку лета 5,49, зараз — 5,79 рублёў.

Image002 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

З хваста тарчыць пер'е.

Image003 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Жоўтыя плевы па ўсёй тушцы.

Image005 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гразь у горле.

— Кошт гэтай куры — 9 рублёў 18 капеек, — піша жанчына. — Не гледзячы на дрэнную якасць, назад не панясу, бо забрала перадапошнюю. Там засталося зусім малое птушаня.

Заметили что-то необычное, смешное или возмутительное? Присылайте в наш telegram-бот.

EX-PRESS.BY, фото предоставлены читателями
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
продукты
куры
качество
цены
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter