Новости Жодино

«Машыны каштуюць шмат грошай. А здароўе раба не каштуе нічога». Нужно ли отправлять современных школьников на картошку

«Дзеці павінны дома дапамагаць бацькам, але ні ў якім разе так, як лічыць цётка Качанава», — читатели EX-PRESS.BY делятся своим мнением.

Новости Жодино ex-press.by
0

Председатель Совета Республики Наталья Кочанова недавно предложила восстановить советскую традицию — отправлять школьников и студентов осенью, вместо учебы, убирать урожай. EX-PRESS.BY спросил у читателей, ездили ли они на картошку? И нужно ли это современным школьникам?

Светлана:

— Ня езьдзіла на бульбу ніколі, але асуджаю. Дзеці павінны вучыцца. Трэба ўкладвацца ў разьвіцьцё іх інтэлектуальнага патэнцыялу, гэта большы плён для ВУПа краіны ў будучыні, чым (не) прыбраная морква. Цяжкая фізічная праца і парушаная тэхніка бяспекі прыводзяць толькі да траўмы і сьмерці. І да, такое ўжо было!!!

Вера:

— Калі я вучылася ў школе, а гэта была 5 школа г. Жодзіна, гады навучання 76-86, то пачынаючы прыкладна з 7 класа кожную восень ездзілі «на бульбу». Гэта не заўжды была бульба. Капалі буракі, турнэпс, моркву. Нават камяні збіралі. Калісьці нават граблі сена.

Для нас, школьнікаў, гэта было цікава і весела — дай-ка прагульваць заняткі. Гумовыя боты, спартовае адзенне, торба са сняданкам і збор ля школы. На палі нас везлі то аўтобусам, а то і крытай машынай. Весела, шумна. Другая справа ўжо ў полі. Бо надвор'е не заўжды спрыяла, і можна было вымакнуць да ніткі. Праца даволі цяжкая і доўгая. Ды і транспарт да дому часцяком спазняўся. Але маладосць і задор перакрывалі ўсе жыццёвыя цяжкасці.

Bulba3

Тамара:

— Училась в школе в 40-50-х годах. Мы ездили в школе колхозам помогать со сбором картошки и в институте тоже — собирать лен. Мы, наверное, раскрепощались там. Знакомились, пробовали что-то, чего родители не дозволяли. Я, например, водку попробовала и курить. Мы жили по домам сельских жителей, нас кормили они же. Навсегда запомнила жареный лук, а в нем макароны и яичница. Мы были советскими людьми и с большим терпением слушали всё, что нам говорили старшие.

Тимур:

— В школе картошки у нас не было. Было это в борисовском колледже. Как только поступили, нас на целую неделю отправляли на яблоки.

Автобусом старинным каждый день везли почти час в какие-то «перди», в какой-то колхоз. Помню, что мы в первый день собрали целых три грузовика яблок. Тогда это было прикольно, потому что за одну неделю познакомился практически весь курс. На следующий год мы ездили на бураки и на кукурузу, кажется. Но это особо не запомнилось.

Bulba4

Инга:

— Я і ўсе студенты майго часу капалі бульбу. Зараз успомнiла, што вазiлi нас яшчэ ў школе, пачыная з 6-7 класа. Эксплуатацыя дзiцячага труда. А як яны, нашы педагогі, нам талдычылi пра адсталыя краiны. А насамрэч мы самi такiя. Я супраць — дзеці ідуць у школы, студэнты паступаюць, каб вучыцца, а не бульбу збіраць.

Людмила:

— У нас на картошке трактор переехал мальчика на моих глазах. Он был на прицепе, принимал ведра. Когда кузов наполнился доверху, водитель дал ход, не заметив, что пацан еще не слез. В итоге его голова оказалась под колесом, которое вмяло ее в рыхлую землю — этот факт его и спас в какой-то мере. С колхозного поля парня забирал вертолет, сразу в Минск. Собрали голову мальчишке, но в школе он больше не появился.

Маша:

— Так, ездзіла на першым і другім курсе маёй педвучэльні. Калі ўлічваць тое, што я паступіла туды пасля 8-га класу і мне было 15 гадоў, то гэта можна лічыць рабскай дзіцячай працай. Для мяне гэта было суровае выпрабаванне, і нічога добрага я ў гэтым не бачу. Асуждаю і лічу гэта прыгнётам! Дзеці павінны дома дапамагаць бацькам, нават у такой цяжкай працы, як сялянская, але ні ў якім разе так, як лічыць цётка Качанава (заўважу, што ў беларускай мове «цётка» — гэта не абраза, а простамоўны зварот да жанчыны сталага узросту).

Валерия:

— Па-першае, гэта непатрэбна сучасным гаспадаркам. У вёсцы, дзе я вырасла, калгас бульбу не саджае, толькі ўсякае збожжа. Разоў шэсць на год прыязджае наварочаны трактар — апрацаваў, паехаў. Нават шафёр незнаёмы, не местачковы. Свае людзі масава беспрацоўныя. За выключэннем тых, хто уладкаваўся ў сельсавет, ферму, фап. Школка і магазінчык ужо закрытыя.

Бульбу саджаюць толькі «фермеры», на продаж. Так што калі пачынаецца час копкі бульбы, мясцовыя жыхары бягуць прапаноўваць свае паслугі так, што аж валасы па ветру. Шчэ не ўсіх фермер возьме.

Па-другое, я ўвогуле супраць любых мерапрыемстваў «замест вучобы». У нашай краіне спачатку выхоўваюць несумленнае стаўленне да вучобы, а потым выпраўляюць яго дрэннымі адзнакамі і запалохваннем. Гэта шкодна для дзяцей уласна і для грамадзтва агульна.

Bulba2

Наталля:

— Наконт «бульбы». Памятаеце? Гэта так і называлі — мы едзем на бульбу. 21 стагоддзе. Шмат ёсць механізмаў, прылад, камбайнаў, каб не ўжываць людзей на гэтай цяжкай працы. Каб шкадаваць, песціць, мабыць. А мы замест механізмаў — дзяцей. І потым праблемы з пазваночнікам, ня можа вынасіць дзіця, ды шмат чаго яшчэ. Ну, машыны каштуюць шмат грошай. А здароўе раба не каштуе нічога. Ну, ці нейкія капейкі.

***

Мнения читателей telegram-канала EX-PRESS.BY:

— Конечно, нет! Пусть туда продолжает ездить Наталья Кочанова, если ей нравится.

*****

— Глупость несусветная, ездил студентом, копал школьником. Студент, школьник должны учиться, а летом, если есть желание, подзаработать. В стройотряды ездил и за пределы Беларуси, можно было заработать, но всё должно быть по желанию.

*****

— Инициаторов — на поля!

*****

— Помню, што ў канцы вучэбнага года заўсёды не паспявалі дайсьці да канца падручніка.

*****

— Гэта вельмі цікавае пытаннне... Пры той сістэме сельскай гаспадаркі , якая зараз у нас, то такія імпрэзы, як суместны збор бульбы, можа быць дзейным да першых курсаў навучальных устаноў, каб будучыя сакурснікі мелі паразуменне паміж сабой... Але, на самой справе, такая сістэма можа добра трываць толькі у вольным асяродзе, калі гэта робіцца шчыра и з павагай да працы, а не так як раней, и нават зараз, — ты павінен і давай, хлопча ці дзяўчына, ратуй калгас...

Гэта выглядае як прымуса... І насамрэч, калі у нас такое развітое прадпрыемства гаспадарчай тэхнікі у сельскай гаспадарке, аб якой працы па збору бульбы можа весціся гаворка? Як па мне, гэта дэскрыдытацыя «поспехаў» сучаснай Беларусі, «аднаго суб'екта», сучаснай вытворчасці... Карачэй кажучы, гэтага не павінна быць у такім выглядзе, як прапануе некая там Качанава...

*****

— Какой же кризис идей в головах у этих СССРовских колхозников...

EX-PRESS.BY, фото из открытых источников
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
Жодино
школа
дети
картошка
опрос
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter