Общество

У пяцізоркавым гатэлі «Еўропа» немагчыма зайсці ў «Фэйcбук»

29 декабря 2011, 11:53
536
Общество Наша Ніва

Інтэрнэт тут блакуецца, як і ва ўсіх дзяржаўных установах. Напэўна, каб замежныя госці больш працавалі над інвеставаннем у беларускую эканоміку.

Ані ў нумарах, ані ў Банкетнай зале на 1-ым паверсе ці Канферэнц-зале на 7-ым паверсе не ўвойдзеш на забароненыя ў Беларусі сайты, у тым ліку Charter97.org. Заблакаваны таксама сацыяльныя сеткі, у тым ліку Фэйсбук, Вконтакте і Аднакласнікі.

Як паведамілі на «рэсэпшэне» гатэля, сапраўды «ёсць рашэнне заблакаваць доступ да гэтых сайтаў». Чаму — патлумачыць не змаглі. Напэўна, каб замежныя госці больш працавалі над інвеставаннем у беларускую эканоміку і менш марнавалі часу на пасядзелкі ў сеціве.

Як і ўсюды, абысці забарону можна толькі праз некаторыя сайты-ананімайзеры.

Дарэчы, кошт так званага «прэзідэнцкага» нумара на чалавека за суткі — 1105 еўра. У нумары 3 пакоі: спальня і дзве гасцёўні з кабінетам, ёсць і саўна, а вокны выходзяць на Стары горад і Ратушу.

Самы танны 1-мясцовы нумар каштуе 265 еўра за суткі.

Раней генпракуратура абавязала блакаваць доступ да «Хартыі’97» і «Беларускага партызана» для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры.

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер