Общество

НТВ знайшло «мінскае каханне» нарвежскага тэрарыста Брэйвіка (фота)

12 февраля 2012, 10:25
Общество Наша Ніва
0

Але Надзея Велігжаніна, якая жыве ў Паўночнай Караліне, адмовілася размаўляць з журналістамі.

Расійскі тэлеканал НТВ у праграме «Максімум» прысвячае сюжэт сувязям нарвежскага тэрарыста Андрэаса Брэйвіка другі тыдзень запар. У першай перадачы тэлевізіёншчыкі высвятлялі, навошта ён прыязджаў у Беларусь.

У эфіры з’явіўся адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў журналістам тэлеканала, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ. «Прыгожая, цікавая. Цэлы капітан беларускага КДБ», — так характарызуе агентку-вербоўшчыцу Рашэтнікаў. Па яго словах, у беларускім КДБ Брэйвік праходзіць пад аператыўнай мянушкай Вікінг. Ніякіх доказаў сваім словам Рашэтнікаў не прыводзіць, спасылаючыся на крыніцы ў камітэце.

А вось у перадачы, якую паказваюць 11 лютага, НТВ-шнікі абяцалі размову і з самой жанчынай, да якой прыязджаў Брэйвік.

Што ўбачаць гледачы?

Спачатку ў кадры з’яўляецца палкоўнік памежных войскаў Аляксандр Цішчанка, які называе словы Рэшэтнікава трызненнем. Высвятляецца, што жанчыну, да якой прыязжаў Брэйвік, клічуць Надзея Велігжаніна.

Журналіст НТВ ходзіць па дамах у раёне Уручча, дзе жыла Надзея, але ніхто не хоча з ім размаўляць. А вось суседка «баба Маша» ўзгадала загадкавага замежніка, які прыязжаў у гэты раён. Яна расказвае, што маці Надзеі працавала ў мясцовай школе.

Дырэктарка навучальнай установы кажа НТВшнікам, што да яе ўжо прыходзілі з пытаннямі кампетэнтныя органы.

Летам мінулага года, пасля вяртання дамоў, Надзея хутка з’ехала з краіны разам з мамай. Накіраваліся ў ЗША, у Паўночную Караліну. Там Надзея выйшла замуж за музыканта Браяна Хэлера.

НТВшнікі здолелі ўсё ж адшукаць яе, але размаўляць яна адмовілася.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Мигрантов не только обманывают, но их еще и обирают»
Политика
Поротников: Уже в ноябре могут состояться президентские выборы – без Лукашенко, но с представителем режима
Экономика
Лещеня: «Беларусь как «БелАЗ». Который более востребован на Востоке. Но с западным двигателем»
Новости Борисова
Фото дня. В оздоровительном лагере под Борисовом детей обнимают через забор
Общество
Журналист Игорь Ильяш, вышедший на свободу, рассказал о «невыносимых условиях» для политзаключенных на Окрестина
Политика
Лукашенко: один разумный человек сказал, что «Майн Кампф» в настоящее время остается актуальной
Экономика
Евро серьезно укрепился на торгах 26 июля
Общество
Казакевич: Освобождение журналистов – пауза, чтобы изучить реакцию, посмотреть на последствия
Общество
Как выглядит камера в минской тюрьме на Окрестина. Фото
Общество
Стало известно, в чем обвиняют политолога Костюгову. Ей грозит до 12 лет тюрьмы
ВСЕ НОВОСТИ