Общество

Скарб Напалеона на дне Лебяды?..

Общество Народная воля
0

Сёлета  спаўняецца 200 гадоў  напалеонаўскага нашэсця (для іншых – прышэсця). Гэта была ні першая і не апошняя вайна, якую вялі Усход і Захад, падмінаючы пад сябе Беларусь...?

Ад пераправы праз Нёман у чэрвені 1812 г. да бітвы пад Ватэрлоа ў чэрвені 1815 г. вяла французаў дарога да поўнага краху. Палягала яна праз гарады і мястэчкі, праз вёскі і магнацкія сялібы Гарадзенскага краю. Вёска Гасцілаўцы паблізу Ліды была якраз на шляху ар’ергарда... Тут і цяпер, бывае, знаходзяць пад слоем зямлі то штык, то гузік ад кірасірскага мундзіра. Але самае дзіўнае, што ў гэтыя мясціны зачасцілі апошнім часам замежнікі – расіяне і французы... Чаму?..

Мясцовыя  схіляюцца да таго, што людзям не дае спакою тайна залатых напалеонаўскіх скарбаў. Дзе толькі не шукалі іх у мінулыя дзесяцігоддзі  – у смаленскіх балотах і азёрах, на дне нашай Беразіны, пад Варшаваю... Так і не знайшлі, хоць дакладна вядома, што ў імператарскім абозе была карэта з золатам.

Ля Гасцілаўцаў, як і 200 гадоў таму, працякае рэчка Лебяда. Яна не такая шырокая як была два стагоддзі назад, але ўсё яшчэ бруіць між лясістых пагоркаў і балоцістых нізін. Ад дзядоў ідзе розгалас, што якраз праз гэтую рэчку кіравалі францускія абозы ў бок Гародні і далей на Захад. Апошні бой на нашай тэрыторыі французы трымалі з платаўскімі казачкамі якраз у самой Гародні...

Але перад тым, нібыта, Напалеон Банапарт разам з войскам прыпыніўся якраз у ваколіцах Гасцілаўцаў, пераправіўшыся праз заснежаную і замёрзшую Лебяду. Менавіта падчас пераправы – так распавядаюць мясцовыя людзі – карэта з нарабаваным золатам і ювелірнымі вырабамі правалілася пад лёд. Пра тое расказаў краязнаўцу Генадзю Прудзілку ягоны родны дзед, а таму ягоны дзед. Вось як выглядае аповяд, які дайшоў ад прадзеда Генадзю:

“На месцы  пераправы французаў, там, дзе карэта пайшла пад лёд, засталася адно палонка. Яна хутка пакрылася лёдам. Мясцовыя сяляне спрабавалі потым адшукаць затопленую карэту, але нічога не атрымалася – багна ўсё чыста засмактала. І паслей спрабавалі, ды нічога не выйшла: балотна-рачная жыжа праглынула некалькіх смельчакоў... Тут жа пойма рэчкі, багна. З тае пары ніхто больш не асмельваўся....”

Легенда гэта ці гістарычны факт – нікому не вядома, але дыму без агню не бывае. І потым, цікаўнасць замежных ваяжораў чым растлумачыць?.. Таму цалкам магчыма, што пад тоўстым слоем вады і торфа і хаваецца той самы напалеонаўскі скарб, за якім палююць не адно дзесяцігоддзе многія скарбашукальнікі.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
война
золотой запас
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter