Общество

Вінаградаў ізноў затрыманы, у панядзелак — суд

03 марта 2012, 09:44
926
Общество Белсат
0

Яшчэ аднаму арганiзатару цацачнага пратэста Аляксандру Арцыбашаву арышт падоўжаны на 7 сутак.

У пятнiцу а 18-й гадзіне з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, што па завулку Акрэсціна ў Мінску, меўся выйсці на свабоду актывіст кампаніі «Гавары праўду», лідар яе моладзевага крыла Zмена Павел Вінаградаў.

Яго сваякі і сябры сабраліся каля турмы сустрэць яго.

Яны падрыхтавалі Паўлу невялікія падарункі ў выглядзе плюшавых цацак — ён атрымаў адміністрацыйны арышт за арганізацыю жартаўлівага пратэсту плюшавых цацак 10 лютага на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Аднак Павел на ганку Акрэсціна так і не з’явіўся. Амаль тры гадзіны пра яго не было нічога чуваць, і толькі пасля 21-й гадзіны яго жонцы Святлане патэлефанаваў адзін з міліцыянераў і сказаў, што Павел затрыманы супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС «за правапарушэнне») і вернуты ў Цэнтр ізаляцыі праварушальнікаў. У панядзелак — чарговы суд у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Святлана Вінаградава мяркуе, што гэта затрыманне было зроблена спецыяльна, каб у яе мужа было трэцяе парушэнне, што прывядзе да больш жорсткага рэжыму.

Таксама сябры Паўла давелаліся, што асуджаны на 10 сутак за арганізацыі грамадскі актывіст Аляксандр Арцыбашаў таксама на волю не выйдзе, яму дадалі 7 сутак.

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Ён быў асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні, хоць прашэнне аб памілаванні ён не пісаў.

Павел мае дачыненне да арганізацыі трох незвычайных акцый пратэсту, што прайшлі ў Мінску ў лютым: 10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі плюшавыя цацкі, 17-га «невядомыя ў масках Лукашэнкі» раздавалі ля Камароўскага рынка сталіцы слоікі «Хрэн вам ад Лукашэнкі», а 20 лютага каля Дома ўрада трое маладых людзей выйшлі з літарамі ШОС.

Вечарам гэтага ж дня, 20 лютага, Вінаградаў знік.

А 17-й хлопец выйшаў з офіса грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля гэтага мабільны стаў недаступным. У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Святлана Вінаградава абтэлефанавала вечарам таго дня ўсе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма.

Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў. І толькі, а 4-й раніцы Святлане паведамілі, што муж знаходзіцца на Акрэсціна.

21 лютага Павел быў асуджаны судом Маскоўскага раёна на 10 сутак.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Романчук: Головченко и его товарищи по Совмину, вероятно, думают, что быль про то, что «взялись за яйца – сметана исчезла», это только анекдот
Политика
Виталий Цыганков: Все они плохо кончили, поэтому юмористы вдоволь постебались на тему, что дружба с Лукашенко является «поцелуем смерти»
Политика
Эксперты: Куда ведет Лукашенко сочинская лыжня?
Спорт
Жодинское «Торпедо» в Турции одолело украинский «Агробизнес» и сыграло вничью с узбекским клубом АГМК
Политика
В МИД Беларуси прокомментировали участие иностранных дипломатов в судебных заседаниях в стране
Общество
Туман и гололедица ожидаются в Беларуси 25 февраля
Общество
Журналисту Роману Васюковичу грозит штраф из-за книги «Белорусский Донбасс»
Технологии
Семь ИТ-компаний из Беларуси попали в список ста лучших аутсорсеров мира
Общество
Мать белоруса Романа Бондаренко о его гибели, уголовном деле и допросах
Политика
Украина вышла из соглашений о гражданской авиации: что это значит для Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ