Общество

Эксперт: Грамадскасці «па барабану» і мова, і лёс помнікаў

14 марта 2012, 08:55
417
Общество Завтра твоей страны
0
У СМІ патрапіла накіраванае чыноўнікам з адміністрацыі прэзідэнта Беларусі распараджэнне, якое фактычна заклікае супрацьдзейнічаць беларусіфікацыі, а таксама рэстаўрацыі гістарычных помнікаў. Грамадства гэта не ўскалыхне, прагназуюць эксперты.

Цыркуляр з просьбай ад намесніка галавы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова «забяспечыць аптымізацыю выдаткаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў», а таксама «зрабіць канкрэтныя захады па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці» апублікавала « Наша ніва» .

Старшыня Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што распараджэне сыходзіць менавіта ад Радзькова.

— Калі ён быў міністрам адукацыі, русіфікацыя была запушчана на поўную катушку. І менавіта пры Радзькове гвалтоўна выкладанне геаграфіі і гісторыі ва ўсіх школах было пераведзена на рускую мову, — адзначае старшыня ТБМ.

Аднак наступствы захадаў чыноўнікаў , на думку Алега Трусава, буд уць залеж а ць ад грамадства.

— Спробы знішчыць беларускую мову і культуру ідуць з ХVI стагоддзя. Трэба па-ранейшаму размаўляць па-беларуску, пісаць па-беларуску і даваць “ адлуп ” чыноўнікам на падставе на п адставе рэферэндума аб роўнасці моваў. Т рэба патрабаваць выканання вынікаў рэферэндума: напісана – «роўнасць», значыць, давайце, каб усё было паралельна: 50% бланкаў беларускіх, 50% — рускіх . Т ое ж тычыцца і школ.

Старшыня Рэспубліканскага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч убачыў у д акуменце логіку, якая ідзе з 1995 года.

— Гэта лагічны вынік палітыкі ў дачыненні да нацыянальнай культуры і мовы, — адзначае Антон Астаповіч. – Другая частка дакумента наконт мовы — гэта яскравы паказчык, што ў Беларусі праводзіцца адпаведная моўная і культурная палітыка. Такія дакументы нараджаюцца, а міністр культуры маўчыць, выконвае гэтыя распараджэнні. І я стаўлю пытанне: ці патрэбны нам такі міністр культуры? Дарэчы, хто б ні быў на гэтай пасадзе – розніцы няма.

Што да рэстаўрацыі помнікаў, у тым ліку і замкаў, то, як падкрэслівае Антон Астаповіч, нічога ў гэтай справе не зварухнулася.

— Калі ўважліва прааналізаваць усе матэр’ялы Таварыства аховы помнікаў, то ясна, што з прыходам міністра Латушкі былі вельмі вялікія ілюзіі яшчэ ў 2009 годзе. Пры канцы таго году і на пачатку 2010 году ўсе ілюзіі выправіліся. А зараз я з усёй адказнасцю магу сказаць, што такіх дэструктыўных працэсаў у сферы аховы спадчыны, як пры Латушку, не было ні пры адным міністры , — адзначае эксперт . — Проста вельмі шмат робіцца з боку міністэрства для стварэння псеўдаінфармацыйнага іміджу.

Рэальна , на думку эксперта, сітуацыя пагаршаецца, а сама праграма « Замкі Беларусі » – гэта прапагандысцкі ход. У ёй — 38 замкаў, агульная сума фінансавання – 15 мільёнаў даляраў.

— І палова з гэтай сумы прызначана на неадэкватны праект мінскага замчышча. Калі прааналізаваць, якія мерапрыемствы па гэтай праграме прадугледжаны, то робіцца проста страшна. Яны проста заб’юць усе культурныя ландшафты , — лічыць гісторык .

Антон Астаповіч прагназуе:

— Рэакцыі грамадскасці на з’яўленне такіх дакументаў ніякай не будзе. Яна практычна не рэагуе на тую жахлівую сітуацыю, якая складваецца з аховай спадчыны і мо вай . Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Ёсць невялічкай купка індывідуумаў, якім гэта ўсё баліць, а астатняму грамадству гэта ўсё “па барабану » , — рэзюм уе старшыня Таварыства аховы помнікаў.


Обсудить в чате
Темы: криминал
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер