Общество

Беларуская вёска: “У мяне к Лукашэнка праізашол ізьян” (відэа)

29 марта 2012, 22:00
1477
Общество EX-PRESS.BY
0
Рагінь — вёска няправільная. Тутэйшыя ў цэнтры паселішча паставілі крыж і прыладзілі зверху глобус. Яны купляюць хлеб на "вексель", а за грошы, кажуць, набываюць камп'ютары. Сяляне выпісваюць дзяржаўную прэсу ва ўсё большых маштабах, а Лукашэнку любяць усё менш.

Каўбасная апазіцыя

Рагінь — старажытная вёска ў цэнтры Гомельскай вобласці. Па мерках БТ, гэта анамальнае для Беларусі сяло, бо ператварэнне вёскі ў аграгарадок ідзе семімільнымі крокамі, а народ усё адно не адчувае шчасця ад дзяржаўнага клопату.

Тут жывуць мае бабуля з дзядулем.

Жыхары вёскі ад першых выбараў галасавалі за Лукашэнку. Зараз многія з іх не вераць прэзідэнту і не падтрымліваюць яго палітыку. Таго, хто ёсць яму альтэрнатывай, яны не шукаюць, бо заняты пошукамі альтэрнатывы каўбасе з натуральнага мяса.

Раней па тэлефоне бабуля штораз пачынала на мяне шыкаць, як толькі заходзіла размова пра палітыку. Пра прэзідэнта нават у хаце яна казала шэптам — дзеля бяспекі. Зараз бабуля са згодай ківае дзеду пасля яго слоў пра тое, што Лукашэнку "пара прыбіраць". А гаварыць пра гэта сама баіцца — па звычцы. Маім старым па 75 гадоў. Яны атрымліваюць па адным мільёне пенсіі.

Міхаіл Юркоў (мой дзядуля) акуратна падбірае словы:

— У апошні час, як пайшоў "вінт цэн", многа хто гаворыць, што Лукашэнку трэба прыбіраць. Вось і ўсё. А раней гаварылі "ЗА". Цэны гэтыя, націск на народ, збядненне — і людзі мяняюць меркаванне.

Раней у лядоўні маіх старых вадзіліся розныя гатункі каўбас і сыроў, цукерак было як у краме... І зараз усё гэта ёсць, але для гасцей, бо для сябе старыя шкадуюць. У куце лядоўні я знайшла высахлы лімон — бабуля захоўвала яго на чорны дзень ды забылася. Сыр ледзь не пацвіў у чаканні таго дня, калі яго не шкада будзе з'есці.

Рагіньскі "форум", як і належыць, — каля крамы. Асабліва гарачыя размовы вядуцца ў базарны дзень. У чацвер у вёску прыязджаюць гандляры з горада, каб сваімі таварамі разнастаіць сціплы вясковы гандаль. Там мой дзед і раіцца з мужыкамі пра жыццё-быццё.

Для базарнага дня бабуля складае спіс: хлеб, масла, алей, цукар, крупы, кавалачак каўбасы, малако, кефір, смятана, цукеркі. Дае дзеду 250—300 тысяч рублёў. Рэшты не застаецца.

З дзедам мы, бадай, упершыню гаворым пра сучасную ўладу, і ў яго словах чуецца крыўда:

— Я лічу, добры кіраўнік — гэта той, які дае чалавеку магчымасць жыць. А той, каторы цісне, прыгнятае, той дрэнны.

Старыя сумленна адпрацавалі ўсё сваё савецкае жыццё. Тамара Юркова выкладала ў школе, стала заслужанай настаўніцай БССР. Міхаіл Юркоў працаваў шафёрам, без адпачынкаў, з двума выхаднымі на год. Пабудавалі дом, нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей, пяцярых унукаў.

Жыццё ў пазыку

Жыццё сям'і Юрковых пачыналася ў Рагіні, квітнеючай вёсцы, дзе было больш за 1,5 тысячы жыхароў, а школа працавала ў дзве змены. А цяпер гэта амаль што вымерлы ўскрайчык паселішча, што мае статус аграгарадка.

У ім захавалася трохпавярховая школа з 70-цю вучнямі. З пяці дзяржаўных крам працаваць засталася адна. Праўда, каля клуба адкрыліся дзве прыватныя крамкі. Выпадковасць, але ў іх гандлююць дзве Ларысы.
Першая Ларыса кіруе ў пластыкавым шапіку з ідэйна правільнай назвай "Александрыя". На пасадзе гандляркі яна з 2010 года, раней працавала ў мясцовай бальніцы. Але бальніцу ператварылі ў дом састарэлых, і там стала невыносна цяжка. У краме трошкі лягчэй.

У прыватныя крамы людзі прыносяць грошы, бадай, толькі ў дзень "палучкі". У астатні час тавары можна браць на "вексель". Ларыса цэлы месяц уносіць у сшытак пазыкі, а потым чакае, пакуль народ разлічыцца.

— Цяжка з людзямі, — кажа яна. — У іх грошай няма, а яны прыходзяць і патрабуюць тавар. Хто хлеб бярэ, хто бутэльку, і ўсё на "вексель". У дзень палучкі, вядома, аддаюць. Ад гэтага майму гаспадару самому прыходзіцца пазычаць, каб завозіць чарговую партыю тавараў.

Другая Ларыса мне стрыечная цётка. Яна кіруе крамай сама. На яе аформлена ІП. Ларыса Юркова заўсёды была аптымісткай. На пытанне "Як бізнес?" адказвае, што ўсё добра. У яе таксама ёсць сшытак, пра які яна любіць пажартаваць:

— Я каторым людзям кажу: вы лепш краму абрабуйце ды касу забярыце, але калі сшытак знікне, то не дай Бог. Тут дзясяткі мільёнаў, а ў касе — капейкі.

Па меркаванні Ларысы, нельга сказаць, каб рагіньскія жыхары жылі бедна: у многіх дварах стаяць машыны, а ў дамах — камп'ютары. Чаму тады ежу купляюць на "вексель"?

— Усе жывуць па-рознаму: хтосьці хоча дзецям дапамагчы, а хтосьці — мо купіць што дарагое, дык эканоміць. Крызіс...

Навокал канфуз ды "ізьян"

Пакупнікі ў Ларысінай краме абмяркоўваюць палітычныя падзеі. І гаспадыня заўважыла рэзкае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі: "Я раней таксама яго падтрымлівала, а зараз у мяне ізьян к яму праізашол. Зараз я сільна за яго не ваюю, не саблазняю людзей, не агіцірую. Канфуз праізашол".

Ці залежыць дабрабыт селяніна ад вынікаў галасавання, мой дзядуля не ведае. Каб добра жыць, перадусім трэба працаваць, лічыць ён. А што да галасавання, то дзед мае сваю праграму рэформ: агітацыі трэба пазбавіцца, каб чалавек кіраваўся толькі сваім меркаваннем. І дзед узгадвае пра нейкіх агітацыйных людзей, якія наліваюць сялянам ці то за подпіс, ці то за голас.

У тэорыю маленькіх людзей, пра якіх улада забылася, верыць сентыментальная рагіньская паштальёнка Галіна. Ёй Лукашэнка падабаецца сваім характарам — тым, як яго ўсе слухаюцца і баяцца. Аб прафесійных здольнасцях прэзідэнта яна не гаворыць.

Перад пахваламі Лукашэнку Галіна скардзіцца на сваю паштальёнскую долю: даводзіцца навязваць пенсіянерам "Советскую Белоруссию"...

Па меркаванні Галіны, усё роўна, хто прэзідэнт, на дабрабыт сялян гэта ўплывае мала. Галоўнае — каб работа была.

Міхаіл Юркоў за савецкім часам не меў ілюзій наконт улады. Не цешыцца дзед ілюзіямі і цяпер.

— Хто б ні прыйшоў пасля яго, будзе горш. Гарантыю даю: першыя часы пасля Лукашэнкі стане шчэ горш. І з гэтага вялікае пытанне: час прыбіраць Лукашэнку надышоў, але ці варта?

Штучная любоў

Аднойчы Ярмошына заявіла, што пенсіянеры — асноўны электарат Лукашэнкі. І я пагаджалася з ёй. Аднак зараз утварылася прорва паміж Ярмошынай і маім дзедам. Пра тое, адкуль яна ўзялася, вядома адным экспертам.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч тлумачыць, што да чаго ў гэтай школьнай задачцы "Лукашэнка +сяляне = любоў":

— Схільнасць вясковых людзей да Лукашэнкі штучна выпрацоўвалася гадамі. Калі да людзей трапляла гуманітарная дапамога, яна афармлялася нібыта асабіста ад Лукашэнкі. Для таго каб заахвоціць сялян галасаваць датэрмінова, казалі: "Вы без гэтага не атрымаеце дровы, вугаль, сена...". Па тэлевізары паказвалі іншую Беларусь, якая адрознівалася ад іх вёскі ў лепшы бок. І людзі думалі, што толькі ў іх дрэнна. Штучнае кіраванне грамадскім меркаваннем вялося з савецкіх часоў, захавалася і існавала да апошняга часу.

Спадар Мацкевіч раіць не заўсёды прымаць за чыстую манету, калі людзі кажуць: "Я лічу, я так думаю". Гэта можа быць не іх асабістае меркаванне, а тая пазіцыя, якую яны лічаць правільнай, якую пачулі ў СМІ альбо ад аўтарытэтных асоб у сваёй вёсцы.

"І толькі ў тыя часы, калі пачынаюцца крызісы ды хістанні ў палітыцы, людзі адмаўляюцца ад "правільных" адказаў і вяртаюцца да таго, што думаюць самі. Яны пачынаюць крытычна глядзець на свет. Меркаванне аб тым, што беларуская вёска падтрымлівае Лукашэнку, ужо даўно не адпавядае рэчаіснасці", — канстатуе палітолаг.

Два парадоксы

"Сяляне могуць не любіць Лукашэнку, але калі народ не мае станоўчай альтэрнатывы, то ўсё роўна будзе галасаваць за яго. "А за каго яшчэ?" —пытаюцца людзі. І вось гэтае пытанне ніякімі коштамі, ніякімі крызісамі, ніякім падзеннем узроўню жыцця вырашыць немагчыма. Бо станоўчая альтэрнатыва павінна быць прапанавана", — даводзіць палітолаг Мацкевіч.

Альтэрнатыва альтэрнатывай, але ўвесь парадокс у тым, што беларускія сяляне складаюць невялікую групу выбаршчыкаў. Статыстычна яны складаюць значную меншасць: колькасць вясковага насельніцтва — каля 25% жыхароў краіны.

І гэтыя акалічнасці эфектыўней за любы выцвярэзнік вяртаюць на зямлю летуценных рамантыкаў рэвалюцыі.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Наблюдателей от Европарламента на белорусских выборах не будет
Общество
Наблюдатели: в Минске на участках происходит дичь
Новости Борисова
Борисов стал отправной точкой социального флеш-фристайла. Фоторепортаж EX-PRESS.BY
Общество
Экономист: Наша пенсионная система − это убыточное предприятие
В мире
Новые улики против России в деле о сбитом MH17: что о них нужно знать
Новости Жодино
Жодинский самбист Евгений Алексиевич завоевал бронзу Чемпионата мира
Новости Жодино
Афиша на выходные. Куда пойти в Жодино 15-17 ноября
Новости Борисова
Афиша на выходные. Куда пойти в Борисове 15-17 ноября
Спорт
Клуб КХЛ "Адмирал" взял на тренировку толстого кота, которого не пускали в самолет
Новости Борисова
«Жизнь в стиле Ампир». В Борисове откроется выставка костюмов и фотографий
Общество
Как ревнуют знаки Зодиака: Тельцы — настоящие детективы, Девы — провокаторы
Общество
Отклик из России: «Это уже не Батька, а какой-то капризный дядька»
Политика
Макей мечтает, чтобы Беларусь стала Швейцарией. Но президенты там меняются каждый год
В мире
«Силовики специально поставили подножку». Вставшая на колени перед Медведевым пенсионерка заявила, что ее унизили
Экономика
Экономист: «Румас прекрасно понимает, что происходит в стране»
Политика
Лукашенко: «Давайте прямо говорить: россиянину в Беларуси лучше, чем в России»
Общество
Белорусам стали выдавать шенгенские визы нового дизайна (фото)
Политика
Ермошина о скандале с бюллетенями: «Нельзя крутиться возле урны для голосования»
Происшествия
В Гродненском районе пенсионера заказала бывшая. Мужчину отвезли в лес и привязали к дереву скотчем
Новости Борисова
Подготовка к Дожинкам в Борисове предоставила хорошие возможности для воркаута (видеофакт)
Общество
Теплая и преимущественно без осадков погода сохранится в Беларуси до начала следующей недели
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Loading...