Общество

Радаўніца ў цыганоў (фотарэпартаж)

Общество Наша Ніва
0

Фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін наведаў гарадскія могілкі Барысава, куды з’ехаліся цыганы з усяго свету.

На Радаўніцу беларускія цыганы таксама з’яжджаюцца на магілы продкаў. Няма краіны, дзяржавы, якая была б роднай для ўсіх цыганоў на свеце. Радзіма для іх вызначаецца па месцы пахавання дзядоў.

Санкт-Пецярбург, Кіёў, Лондан — з гэтых гарадоў прыехалі на Радаўніцу цыганы, продкі якіх пахаваныя на гарадскіх могілках у Барысаве.

Ушанаванне дзядоў з’яўляецца для іх ледзьве не галоўнай традыцыяй, якая яднае род.

Таму і мае такі глабальны выгляд. За некалькі гадзін да пачатку памагатыя расстаўляюць сталы і лавы. Жанчыны гатуюць пачастунак. Страваў ніхто не злічыць, стол застаўлены імі так, што не застаецца месца для рук.

За сталом збіраецца ўвесь род. Калі род багаты, нябожчыкаў хаваюць у падрыхтаваныя родавыя склепы.

Склеп накрыты вялікай бетоннай плітой, уваход у яго — пад зямлёй. Каб пахаваць памерлага родзіча, дзверы трэба адкопваць. Ключы ад склепа захоўваюцца ў барона — галоўнага ў родзе.

Цыганскае святкаванне Радаўніцы сканчаецца абыходам усіх родавых і сваяцкіх склепаў. Ля кожнага вандроўнікаў абавязкова чакае накрыты стол.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
культура
фото
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter