Общество

Санітарка, якая хацела кіраваць дзяржавай, звольнілася з працы

07 декабря 2012, 14:34
590
Общество Народная воля
0
У 2010 годзе санітарка з пасёлка Чонкі Гомельскай вобласці Наталля Старыкава здзівіла ўсю Беларусь -- яна вырашыла балатавацца ў прэзідэнты. І нават падала дакументы у Цэнтрвыбаркам.

 Але праз некаторы час зняла сваю кандыдатуру на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Да таго ж у яе была занадта малая ініцыятыўная група -- усяго 30 чалавек замест 100 патрэбных.

“Народная Воля” вырашыла адшукаць Наталлю Старыкаву і высветліць, як склаўся яе лёс. Хто ведае: можа, пасля гэтага выпадку актыўную жанчыну заўважылі і яе кар’ера за апошнія некалькі гадоў значна прасунулася?

-- Ой, ну што вы, яна ўжо даўно ў нас не працуе! Звольнілася яшчэ падчас тых прэзідэнцкіх выбараў, калі збіралася балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы, -- паведамілі “Народнай Волі” ў санаторыі “Чонкі”, дзе Наталля Старыкава працавала санітаркай. Падказаць нумар тэлефона жанчыны адмовіліся: -- Дасылайце афіцыйны запрос, а так нічым дапамагчы не можам.

Хатні нумар тэлефона Наталлі Міхайлаўны рэпарцёр “Народнай Волі” ўсё ж такі знайшоў -- праз службу даведак, добра што на гэтае прозвішча ў Чонках быў зарэгістраваны толькі адзін нумар.

-- Зараз яна тут не жыве, -- распавяла “Народнай Волі” свякроў Наталлі Старыкавай Антаніна Якаўлеўна. -- Яна з’ехала, прыедзе толькі вясной, у Гомелі яе няма.

-- А куды з’ехала?

-- Я не магу адказаць.

-- Дык яна ў Беларусі альбо за мяжой? Ці можна ёй патэлефанаваць?

-- Не магу адказаць. Сын яе ажаніўся, нявестка там вучыцца, вось яны і з’ехалі...
Обсудить в чате
Темы: дурка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер