Общество

За беларусаў выдрапаю вочы! Аўдыё

11 декабря 2012, 21:28
570
Общество БелаПАН
Журналісты — таксама людзі, і канфлікты паміж імі час ад часу здараюцца. Да ўсяго, нашыя медыі яшчэ ж і падзелены па ідэалагічнай лініі, і карпаратыўная салідарнасць спрацоўвае не заўжды. Таму нічога дзіўнага ў тым, что дзіўныя ж тэлефонныя адказы рэдактара адзела культуры газеты “Советская Белоруссия” безсаромна выклалі ў сеціва.



“Упершыню за шмат гадоў працы журналістам не здолеў даслухаць чалавека, якому патэлефанаваў па каментар, і паклаў слухаўку. Не вытрымаў. Баяўся не стрымацца. Да ведама: суразмоўца — рэдактар аддзела культуры «Саўбелкі» Вікторыя Папова. Карацей, той, хто “руліць” культурай у “галоўнай” дзяржаўнай газэце...”. З гэтымі словамі журналіст “Еўрарадыё” Зміцер Лукашук выклаў на Facebook аўдыёзапіс размовы з Вікторыяй Паповай.

Журналіст патэлефанаваў Паповай, якая ўваходзіла ў склад журы нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне”, каб даведацца, каму менавіта яна аддала перавагу. Спачатку рэдактарка “СБ” абуралася, чаму ёй тэлефануюць толькі у панядзелак, а не ў пятніцу ці суботу і наракала журналісту на ягоны непрафесіяналізм. “Я проста чмурэю ад вашай непрафесійнасці!”, — сказала яна.

Пасля ў яе выклікала смех слова “пытаннечка”:

Еўрарадыё: Не маглі б вы адказаць на мае пытаннечка?

Папова: Пытаннечка! Люблю я вас, беларусы… Пытаннечка… Ненавіджу. Ненавіджу!

Шмат хто ўспрыняў гэтыя словы, як прызнанне ў нянавісці да беларусаў і беларускай мовы.

Вікторыя Папова“Хаця, калі ўважліва праслухаць гэты запіс яшчэ раз, дык можна зрабіць аб'ектыўныя высновы, — распавяла Вікторыя Папова ў каментары для Naviny.by. — Там жа ясна сказана: “Люблю беларусаў”. Сама я ў дваццатым пакаленні беларуска, і муж мой беларус, і наогул выдрапаю вочы таму, хто мне ў твар скажа, што я не люблю беларусаў. Мне падаецца, што ўсё разумеюць, што нянавісць гэтая адносілася не да Лукашука, не да беларусаў, а да стылю, які ўжыў у адносінах да мяне гэты журналіст, не папярэдзіўшы, што ён запісвае. І наогул, чаму ён у панядзелак тэлефануе і пытае пра даўно мінулыя падзеі. На мой погляд, гэта непрафесійна. Ненавіджу непрафесіяналізм і нахабства”.

Вікторыя не збіраецца патрабаваць выбачэнняў ад журналіста “Еўрарадыё”. “Мне падаецца, ён паступіў не па-мужчынску, і няма ў мяне ніякага жадання з ім звязвацца. Наогул не па сане мне патрабаваць ад яго нейкіх тлумачэнняў, выбачэнняў”.

Яна прызналася, што яе знерваваў узровень беларускай журналістыкі: “Мне падаецца, гэтая тэма не варта такіх ўжо бурных тлумачэнняў”.

Зміцер ЛукашукА Зміцер Лукашук, у сваю чаргу, заўважыў, што выклаў запіс, каб паказаць, што бываюць і такія людзі.

“Калі чалавек не хоча адказваць на пытанні, ён так і кажа: “Я з вамі не хачу гаварыць” альбо “Я не хачу адказваць на пытанне” і гэтак далей. А яна замест гэтага доўга спрабавала неяк зняважыць, рабіла адсылкі да нейкай непрафесійнасці, сялянскай журналістыкі, — патлумачыў Лукашук у каментары для Naviny.by. — Ну зразумела, дабіў той факт, што звычайнае простае беларускае слова “пытаннечка” у яе выклікала нейкую істэрычную эмоцыю, нейкі нервовы смех”.

“Тут цяжка штосьці патлумачыць,
— дадае Лукашук, — але мне падаецца, што гэткую рэакцыю выклікала сама мова, тое, што да яе звярталіся на беларускай мове”.

З журналістам ні сама Вікторыя, ні хтосьці з газеты пасля гэтай размовы не звязваўся: “І я таксама па удакладненні не звяртаўся, бо не збіраўся рабіць з гэтага асобны матэрыял”.

Як кажа Зміцер, выклаўшы гэты запіс у сеціва, ён не меў на мэце абразіць журналістку з “СБ”: “Была мэта паказаць, што сустракаюцца такія людзі”.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер