Общество

Ганцавіцкія рыбакі ловяць гіганцкіх шчупакоў. Фота

Общество Ганцавiцкi час
0

На водасховішчах вудзяць метровых рыбін вагою больш за дзесяць кілаграм.

Святочныя дні сталі ўдалымі для мясцовых аматараў зімовай рыбалкі. Так на вадасховішчы Лактышы быў злоўлены шчупак вагою амаль у дзесяць кілаграмаў і даўжынёю больш за метр.

Крыху большы “кракадзіл” трапіўся на вуду на Раздзялавіцкім вадасховішчы — гэты экзэмпляр заважыў на адзінаццаць кілаграмаў і яго даўжыня была амаль метр дваццаць сантыметраў.

Абодва рыбакі кажуць, што змагаліся з рыбінамі амаль гадзіну і змаглі іх выцягнуць з лункі толькі з дапамогай сяброў.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
животные
фото
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter