Общество

Хто яшчэ мае доступ да вашага Скайпу?

28 марта 2013, 11:28
Общество Радыё Свабода
0
Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да карпарацыі Microsoft з пытаньнем: «Ці Microsoft дае інфармацыю ў адказ на запыты адносна карыстальнікаў скайпу, якія атрымае зь Беларусі?»

На гэтым тыдні карпарацыя Microsoft апублікавала справаздачу «2012 Law Enforcement Requests Report» са статыстыкай запытаў з праваахоўных органаў сьвету, на якія яна адказала летась, падаючы інфармацыю пра карыстальнікаў сваімі паслугамі онлайн (уключна з Hotmail/Outlook.com, SkyDrive, Xbox LIVE, Microsoft Account, Messenger, Office 365) ды, асобна, пра карыстальнікаў акаўнтамі сыстэмы сувязі Skype, якая належыць Microsoft.

Беларусь выступае ў гэтай статыстыцы толькі ў адносінах да карыстальнікаў Skype. Карпарацыя Microsoft у 2012 годзе адказала на пяць запытаў ад беларускіх праваахоўных органаў, падаючы інфармацыю – гэтак званыя ідэнтыфікатары – пра 35 карыстальнікаў скайпу. Паводле Microsoft, гэта былі зьвесткі наступнага характару:



Сама перапіска і іншыя зьвесткі, якія адносяцца да зьместу перапіскі, галасавой і відэасувязі, выдадзеныя не былі.

Радыё Свабода зьвярнулася да карпарацыі Microsoft з пытаньнем: «Ці Microsoft дае інфармацыю ў адказ на ўсе запыты адносна карыстальнікаў скайпу, якія атрымае зь Беларусі, ці, можа, існуе нейкі мэханізм, які дазваляе карпарацыі адрозьніваць палітычна матываваныя запыты ад іншых, зьвязаных з крымінальнымі расьсьледаваньнямі?»

Катлін Нунан, дырэктарка Microsoft па сувязях з грамадзкасьцю ў Сярэдняй Эўропе і Эўразіі, адказала:

«Як мы адзначылі ў нашай справаздачы, мы падаем зьвесткі, якія ня ўтрымліваюць кантэнту, толькі ў адказ на прадстаўлены нам дакумэнт, які зьяўляецца позвай у суд або яе юрыдычным эквівалентам, і толькі тады, калі мы можам праверыць яго сапраўднасьць. Калі мы ня можам праверыць сапраўднасьць запытаў, зьвязаных з крымінальнымі расьсьледаваньнямі, мы не раскрываем зьвестак пра кліентаў. Наш юрыдычны аддзел разгледзеў усе пяць запытаў зь Беларусі, у якіх утрымліваліся факты, якія сьведчылі, што ўлады займаліся расьсьледаваньнем крымінальных справаў. Напрыклад, у іх ліку было расьсьледаваньне крадзяжу з дапамогай выкрадзеных крэдытных картаў. Нагадаем, што ні ў адным выпадку мы не раскрылі зьместу інфармацыі, якая перадавалася праз Skype».

Прадстаўнікі Microsoft адмовіліся патлумачыць, на чым палягае праверка сапраўднасьці запытаў ад праваахоўных органаў адносна карыстальнікаў скайпу.

Неафіцыйна мы даведаліся, што карпарацыя Microsoft не захоўвае архіву інфармацыі, якой абменьваюцца карыстальнікі сыстэмы сувязі Skype.
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер