Общество

Новы гадзіннік Юрыя Чыжа каштуе каля $ 260 тысяч. Фота

11 апреля 2013, 11:56
1758
Общество Наша Ніва
0
Раней бізнесовец дэманстраваў эксклюзіўны гадзіннік коштам больш за $ 400 000.



Новы гадзіннік Юрый Чыж прадэманстраваў на справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола

На справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола, якая прайшла 10 красавіка ў Мінску, бізнесмен Юрый Чыж прадэманстраваў прэсе новы дарагі гадзіннік.



Наколькі можна меркаваць з фотаздымкаў з мерапрыемства, гэта Patek Philippe Celestial Grand Complication. Па розных ацэнках, такі гадзіннік каштуе ад $ 230 000 да $ 280 000. Некаторыя сайты, якія спецыялізуюцца на продажы элітных гадзіннікаў, пазначаюць цану ў $ 270 000 як рэкамендаваную вытворцам. Таксама на спецыялізаваных сайтах гаворыцца, што гэтая мадэль ужо знятая з вытворчасці.



Корпус такога гадзінніка выкананы з 18-каратнага жоўтага золата, дыяметр — 43,1 мм. Шкло сапфіравае, устойлівае да драпінаў. Раменьчык выкананы са скуры алігатара. Гадзіннік складаецца з 301 дэталі, 45 камянеў, 12 мастоў. Запас хода — 2 сутак. Воданепранікальнасць такога гадзінніка складае 30 м. Гэта азначае, ен вытрымлівае ціск у 3 атмасферы. Іншымі словамі, яго нельга апускаць у ваду, максімум — можна памыць рукі пад кранам, не здымаючы гадзіннік.

На цыферблаце гадзінніка змешчана выява ўчастка неба, бачнага з Жэневы.

А таксама зорная карта, фазы і арбіта Месяца.

Гэта другі дарагі гадзіннік Чыжа. які трапіў на вочы журналістаў. У снежні 2011 года у часе паседжання выканкама Беларускай федэрацыі футболу ен прадэманстраваў плацінавы Circus Minute Repeater ад фірмы Ulysse Nardin, мадэль, якую выканалі ў колькасці ўсяго 30 экземпляраў. Той гадзіннік каштуе больш за $ 400 000.


Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер