Общество

«Увесь беларускі народ у бамжаватым выглядзе» — тэкст экспертызы экстрэмісцкіх здымкаў «Прэс-фота Беларусі». Фота

15 апреля 2013, 16:10
Общество Наша Ніва
0
Адна з арганізатарак «Прэс-фота Беларусі» Юлія Дарашкевіч апублікавала тэкст экспертызы альбома фотаконкурса, зробленай ідэолагамі і выкладчыкамі на замову КДБ.

«Экстрэмізм знайшлі нават у рубрыках „Спорт“ і „Прырода“», — адзначае яна.

Экспертная камісія ўключала ў сябе чатырох чалавек: гэта Скрабко, начальнік упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама, Хілюта, загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрфака Гродзенскага ўніверсітэта (ГрДУ), Шульга, загадчыца кафедрай замежных моваў ГрДУ, Бондар, старшы выкладчык кафедры дызайну ГрДУ.
Асаблівую ўвагу яны звярнулі на наступныя здымкі. Прыводзім іх з тлумачэннем экспертаў.



У анатацыі да фатаграфіі «Дэманстрант, збіты міліцыянтамі, ляжыць ля сценаў Дома ўрада» ўтрымліваюцца загадзя ілжывыя звесткі, прадстаўленыя ва ўласных выдумках аўтара ў выглядзе грубай характарыстыкі якасцяў і дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур у выглядзе выказвання «збіты міліцыянтамі», гэта значыць супрацоўнікі сілавых структур падаюцца як непадкантрольныя, небяспечныя асобы, патэнцыйныя крыніцы праблем, якія выклікаюць страх і боязь у іншых, якія парушаюць закон.

Прыпісванне салдатам і афіцэрам праваахоўных службаў нізкіх маральных якасцяў, а таксама супрацьпраўных дзеянняў, якія здзяйсняюцца імі (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), супярэчыць нормам маралі, прынятым у грамадстве, прыніжае і абражае іх чалавечую годнасць і дыскрэдытуе іх: змяншае аўтарытэт дзяржаўнай улады, падрывае давер да органаў улады з боку замежных дзяржаў, замежных або міжнародных арганізацый.



Каментар да фатаграфіі «Сарваны дзяржаўны сцяг ляжыць на вуліцы пасля акцыі пратэсту» з’яўляецца уласнай выдумкай аўтара, якая змяншае гонар і годнасць беларускага народа — Дзяржаўны сімвал Рэспублікі Беларусь.



Фотаматэрыялы рубрыкі «Людзі актуальныя ў навінах»:

У анатацыі да фатаграфіі «Актывіст рыхтуе агітацыйныя матэрыялы для аднаго з кандыдатаў на сваім лецішчы. Дзяржаўныя выдавецтвы адмаўляюцца вырабляць прадукцыю для аппазіцыйных палітыкаў» змяшчаюцца лжывыя звесткі ў выглядзе скажэння праўдзівай інфармацыі ў прававой сферы аб дзеяннях дзяржаўных органаў па забароне падрыхтоўкі агітацыйнай прадукцыі для кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы і выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Распаўсюд падобнай загадзя ілжывай інфармацыі змяншае аўтарытэт дзяржаўных органаў, зневажае гонар і годнасць беларускага народа як неад’емнай часткі дзяржавы і падрывае давер да органаў улады з боку замежных дзяржаў і жыхароў Рэспублікі Беларусь. Апроч гэтага, прапагандуецца супрацьпраўная дзейнасць па вырабе і распаўсюджванні незаконнай прадукцыі.



Фотаматэрыял з анатацыяй «Чалавек стаіць на партрэце дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашенкі падчас аднаго з мітынгаў, арганізаваных апазіцыйнымі кандыдатамі» з’яўляецца абразлівым не толькі для Кіраўніка дзяржавы, але і ўсяго беларускага народа, які сваёй воляй абраў Прэзідэнта.
З’яўляецца знявагай нацыянальнага гонару і годнасці беларускага народа, прыніжае аўтарытэт Прэзідэнта сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.



Фотаматэрыялы рубрыкі «Штодзеннае жыццё»:

Фотаздымкі з анатацыяй «Абавязковы прагляд вечаровых навінаў. А 21:00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаны глядзець інфармацыйную праграму «Панарама» на дзяржаўным канале беларускага тэлебачання. Гэты элемент ідэалагічнага выхавання выкарыстоўваўся яшчэ ў арміі Савецкага Саюза і захаваўся ў беларускім войску, якое лічыць сябе пераемнікам традыцыяў савецкіх Узброеных сілаў «, з анатацыяй «Штодзённая вечаровая працэдура падшывання падкаўнерыкаў падчас прагляду „Панарамы“ на дзяржаўным тэлебачанні. Як толькі афіцэр выходзіць з казармы, нудныя навіны пераключаюць на новы баявік», з анатацыяй «Прагляд інфармацыйнай праграмы „Панарама“ дзяржаўнага тэлебачання» з’яўляецца ўласнай выдумкай аўтара тэксту і сведчыць аб распаўсюджванні ім загадзя скажонай інфармацыі аб жыццядзейнасці вайскоўцаў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.



Фотаздымак з анатацыяй «Мужчыны прымяраюць капелюшы на вулічным кірмашы» падае жыхароў беларускага населенага пункта, а ў іх асобе, увесь беларускі народ, у непрывабным выглядзе — жабракамі, бамжаватага выгляду на фоне новых заходніх рэчаў.
Распаўсюд такой інфармацыі ў сродках масавай інфармацыі фармуе ў чытачоў скажоныя ўяўленні аб маральным абліччы беларускага народа, прыніжае нацыянальны гонар і годнасць беларусаў як нацыі і выклікае негатыўнае стаўленне чытачоў да Беларусі ў цэлым.



Фотаматэрыялы рубрыкі «Партрэт»:

Фотаздымак ажыццёўлены з падобнага ракурсу спецыяльна, каб прадставіць Кіраўніка дзяржавы ў непрывабным выглядзе, што з’яўляецца абразлівым ў адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, змяншае яго аўтарытэт і падрывае давер да яго з боку замежных дзяржаў і жыхароў Рэспублікі Беларусь.



Фотаматэрыялы рубрыкі «Спорт» прадстаўленыя элементы спартыўнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь у нізка эстэтычным ракурсе, месцамі — у непрыстойным выглядзе, у цэлым негатыўна дэманструе паказаную сферу жыцця беларускага грамадства.



Фотаматэрыялы рубрыкі «Прырода» змяшчаюць фатаграфіі збору, нарыхтоўкі і кансервацыі грыбоў на фоне знака радыяцыйнай небяспекі, ілюструючы ў стылі алегорыі прыніжальны стан беларускай нацыі, яе прыроды.

* * *

Такім чынам, фотаальбом «Прэс-фота Беларусі-2011» прызначаны для дэманстрацыі розных аспектаў жыцця беларускага народа, стварэння ўражання пра Беларусь і яе народ.

Пры гэтым падборка матэрыялаў змяшчае толькі негатыўныя моманты жыцця беларускага народа, пакідае ў чытача толькі негатыўныя ўражанні, як пра беларускіх жыхарах, так і пра дзяржаву ў цэлым, што сведчыць аб распаўсюджванні скажонай інфармацыі пра Беларусь, прыніжае нацыянальную гонар і годнасць беларускага народа.
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер