Общество

У Беларусі вынесены новы сьмяротны прысуд

Общество Радыё Свабода
0
Як паведаміла пракуратура Магілёўскай вобласьці, там вынесены чарговы сьмяротны прысуд.

«Судовай калегіяй па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду асуджаныя двое грамадзян за ўчыненьне забойства групай асобаў. Адзін зь фігурантаў справы — мужчына 1969 году нараджэньня, ураджэнец Жытомірскай вобласьці, бяз пэўнага месца жыхарства, другі — мужчына 1990 года нараджэньня. Абодва раней неаднаразова судзімыя, у тым ліку адзін зь іх — і за забойства, — гаворыцца ў паведамленьні Магілёўскай пракуратуры. — Мужчыны былі асуджаныя за забойства сукамэрніка — абодва яны адбывалі турэмныя тэрміны за ранейшыя злачынствы. У якасьці меры пакараньня аднаму зь іх суд прызначыў па сукупнасьці прысудаў за раней зробленыя злачынствы выключную меру пакараньня — сьмяротнае пакараньне, другому — 16 гадоў пазбаўленьня волі».

У пракуратуры адзначылі, што асуджаны на сьмяротнае пакараньне — «вельмі адмоўная асоба, якая ўяўляе вялікую грамадзкую небясьпеку». Забіты сукамэрнік — чацьвёртая яго ахвяра. Астатнія злачынствы, якія ён зрабіў раней, таксама належаць да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. «Асуджаны ўяўляе небясьпеку для грамадзтва нават ва ўмовах строгай ізаляцыі. Выпраўленьне яго з дапамогай прызначэньня пазбаўленьня волі на доўгі тэрмін або пажыцьцёвага зьняволеньня немагчымае. Прызначэньне такога пакараньня, як сьмяротнае пакараньне, у дадзеным выпадку цалкам апраўданае», — адзначаецца ў паведамленьні Магілёўскай абласной пракуратуры.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе да гэтага часу выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды. За гэта краіну ўвесь час крытыкуюць міжнародныя арганізацыі, якія змагаюцца за скасаваньне сьмяротнага пакараньня. У 2012 годзе ў Беларусі былі пакараныя сьмерцю Дзьмітры Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, асуджаныя за ўчыненьне тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году. Паводле зьвестак арганізацыі Amnesty International, у Беларусі летась акрамя гэтых двух быў выкананы яшчэ адзін сьмяротны прысуд.
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
криминал
могилев
смертная казнь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter