Общество

Леанід Заіка: Беларусь паказала сваю правінцыйнасць

Общество Радио Рация
0
З 8 па 25 мая (на час хакейнага чэмпіянату свету) у гандлёвых пунктах Беларусі будзе прадавацца толькі беларускае піва.

Эканаміст Леанід Заіка адзначае ў гутарцы з нашым карэспандэнтам, што “трэба было не імпартнае піва забараняць, а ўводзіць поўную забарону на продаж алкаголю ў час чэмпіянату”.

Дарэчы, стала вядома, што замежнае піва знікае не толькі з крамаў, але нават з кавярняў і бараў. Так што чэшскія госці паспрабаваць айчыннага піва ў Менску не змогуць.

Леанід Заіка: Было б разумна, каб на час першынства забаранілі не толькі імпартнае піва, але і беларускае. Ніякага алкаголю ні для спарцменаў, ні для балельшчыкаў! І тады замежныя госці сказалі б: “Вось у гэтай краіне думаюць пра здароўе і сваіх людзей, і іншых”. А ў нас прыдумалі нейкі варыянт для “лохаў” – піце толькі беларускае. Гэта прынцыповая памылка беларускага кіраўніцтва!

РР: Адным словам, у Менску чэшскаму балельшчыку не дадуць “атруціцца” чэшскім півам…

Леанід Заіка: Паўтаруся, навошта наогул атручвацца алкаголем? Парушаюцца правы чалавека? Калі так думаеце, дык не праводзьце чэмпіянаты.

РР: Ці будзе для беларускай эканомікі нейкі эканамічны эфект ад забароны на продаж імпартнага піва?

Леанід Заіка: Не будзе ніякага эфекту – ні ад гэтай забароны, ні наогул ад першынства. Уся гэтая хакейная мітусня – дэманстрацыя беларускай правінцыйнасці і дурасці.
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter