Общество

Беларускія спартсмены далучыліся да папулярызацыі роднай мовы

28 сентября 2014, 16:11
393
Общество Naviny.by
0
Сёння сотні мінчукоў наведалі незвычайны фестываль “Мова Cup” — месца, дзе ўсе размаўляюць па-беларуску і займаюцца спортам. Такім чынам вядомыя спартсмены далучыліся да папулярызацыі роднай мовы.

Запіс на мерапрыемства адбываўся загадзя, але далучыцца да спаборніцтваў можна было і на месцы. Турніры прайшлі па лёгкай атлетыцы, плаванні, міні-футболе, гіравым спорце, бадмінтоне. Дарэчы, найлепшы вынік у бадмінтоне паказала каманда Міністэрства спорту, другое месца — у “Прэсбола”, бронза — у “Беларусбанка”. 

Апроч традыцыйных відаў спорта, было арганізавана спаборніцтва па кіданні мабільных тэлефонаў. Перамогу атрымаў дзесяціборац Андрэй Краўчанка, які сёлета стаў чэмпіёнам Еўропы па лёгкай атлетыцы. А вось у забегу мужчынаў з дзяўчынай на плячах першай стала каманда “Ліцьвіны”.

Ідэя праекта належыць журналісту “Прэсбола” Сяргею Шчурко і вядомай спартсменцы Аляксандры Герасімені. 

“Гэты турнір даўно наспяваў. Мы з Саша Герасіменяй сустракаліся з гэтай нагоды з памочнікам прэзідэнта Максімам Рыжанковым, і знайшлі з ягонага боку разуменне і гатоўнасць дапамагчы, — адзначаў напярэдадні Сяргей Шчурко. — Я бачу, што сёння ў многіх спарстменаў з явілася жаданне размаўляць па-беларуску: у Сашы Герасімені, Аліны Талай, Віталіка Радзівонава, Арцёма Радзькова — называю першыя прозвішчы, якія прыходзяць у галаву”.

Беларуская шахматыстка Ланіта Сцяцко, якая наведала спаборніцтвы “Мова Cup” лічыць, што беларусы не саромеюцца размаўляць на роднай мове, яны проста не звыклыя да гэтага. Сама спартсменка карыстаецца больш рускай мовай, але ў сям і раз-пораз гаворыць па-беларуску. 

“Каб беларуская мова пачыналася для кожнага грамадзяніна нашай краіны з дзяцінства, трэба, каб на ёй ішло навучанне ў дзіцячых садках і школе. Тады ўсё будзе. Наогул, беларусы не саромеюцца размаўляць на роднай мове, яны проста не звыклыя да гэтага. І якраз правядзенне такіх захадаў, як “Мова Cup”, здольнае прыцягнуць увагу да гэтага важнага пытання”, — адзначыла яна ў каментарыі “Прэсболу”.
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Только привейтесь: россияне за вакцинацию могут получить авто или квартиру
Политика
Политолог: Лукашенко «подписал» Путина на свои театральные постановки. Путин всякий раз соглашался с каждой инсценировкой
Общество
Получить польскую визу может стать проще – через Министерство иностранных дел
Общество
«Это произошло по указке государства». Бывший архиепископ Артемий прокомментировал свою отставку
Политика
Наумчик: Мы криком кричали, что Москва нацелилась вернуть полный контроль над Беларусью. Но Запад не уделял должного внимания этим предупреждениям
Общество
СМИ: Статкевича, Тихановского, Лосика и других будут судить прямо в СИЗО
Спорт
Балаба не хотел пускать на матч болельщицу «Крумкачоў»: Cнимите футболку и оставьте в камере хранения
Общество
Архиепископ Артемий: «Я дал нравственную оценку тому безумию, когда издеваются над людьми»
Общество
На девушку Протасевича Софью Сапегу завели еще одно уголовное дело
Общество
Украина на реанимобилях вывозит из Беларуси своих граждан, находившихся на лечении
ВСЕ НОВОСТИ