Общество

Літыя балконы, што знікаюць са старых дамоў у Гродне, можна знайсці ў катэджных пасёлках

10 ноября 2014, 18:31
698
Общество EX-PRESS.BY
0
Больш як год таму гучная справа з выкрадзеным сярод белага дня старога балкона ў цэнтры Гродна абляцела ўсе СМІ. Тым часам, некаторыя аўтэнтычныя балконы старога горада можна адшукаць у прыватных катэджах.

Паводле сведкаў, да будынку на вуліцы Кірава, 3 пад'ехаў джып, з якога выйшла жанчына, а з ёй — два мужчыны, якія адпілавалі гаўбец, пагрузілі яго ды ад'ехалі. Гэта прытым, што і вонкавая частка турмы насупраць, і сам дом знаходзяцца пад відэаназіраннем (прынамсі, згодна з шыльдамі на сценах). На дадзены момант справа прыпыненая, нікога не знайшлі.

Фото: Новы час

Балконы здымаюць без шуму падчас рамонтаў ЖЭСы

"Калі дзёрзка скралі гаўбец каля турмы, падняўся вэрхал, — кажа мастацтвазнавец і спецыяліст па коўцы і ліццю Любоў Зорына, — але калі тое самае адбываецца ў выніку планавых рамонтаў — на гэта не звяртаюць увагу. Усё ціха і спакойна — бо гэта робяць дзяржаўныя органы".

Паводле Зорынай, на вул. Будзёнага, 36, на вул. 1 Мая, 24, вул. Паўлоўскага, 21 апошнім часам зніклі старыя гаўбцы. На Паўлоўскага, напрыклад, у доме 1910 года пабудовы два балконы засталіся аўтэнтычныя, а два — замененыя на новыя. Старое ліццё замененае на так званую коўку, зробленую па сучасных тэхналогіях.

"Замоўнікамі рамонтаў будынкаў выступаюць ЖЭСы, — працягвае Зорына, — закон, безумоўна, парушаецца, бо на ўсіх гэтых будынках вісяць шыльды "Помнік архітэктуры". Але, думаю, гэтыя людзі і паняцця не маюць, што трэба захоўваць нейкія старыя элементы — робяць, як прасцей".

Зразумела, можа мець месца і неадукаванасць, але цалкам мажліва і свядомая зацікаўленасць у павелічэнні кошту працаў: адна справа — пачысціць стары гаўбец, іншая — усталяваць новы.

"На старых могілках адбывалася нешта неверагоднае…"

А ці былі нейкія спробы каталагізаваць усе малыя архітэктурныя формы з мэтай рэстаўрацыі і аховы? Выявілася, што былі. Напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў гэтым займалася праектная арганізацыя Спецрэстаўрацыя. З бюджэту былі вылучаныя грошы, і па ўсім горадзе была праведзеная фотафіксацыя балконаў, каваных поручняў, крыжоў, розных дзвярэй ды печаў. Культурай у гарвыканкаме акурат займаўся Аляксандр Мілінкевіч. Аднак прайшоў час, на рашэнні гарвыканкама забыліся…

"Першымі ў мяне на вачах пачалі зыходзіць разныя дзверы, — узгадвае гісторык Ігар Трусаў, — на старых могілках адбывалася нешта неверагоднае: калі параўноўваць вынікі той фотафіксацыі і сучасны стан, выявіцца, што дзе-нідзе не хапае 20 працэнтаў цікавых металічных агароджаў! Чаму могілкі? Бо лёгка! Гідраўлічнымі нажніцамі зразалася агароджа, вывозілася, чысцілася пескаструем і прадавалася ў Польшчу альбо ў Расію ў якасці камінных кратак".

Аб тым, што старадаўні мастацкі метал знікае менавіта з могілак, распавяла і Любоў Зорына. Паводле яе, агароджы і крыжы наўпрост здаюць на металалом. Такі лёс, у прыватнасці, напаткаў крыж з надмагілля Барычэўскага са старых гродзенскіх праваслаўных могілак па вул. Антонава гады тры таму.

Шукайце канцы ў катэджных пасёлках альбо на металаломе

Ці з'яўляюцца падобныя прадметы ў калекцыянерскіх колах? Старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства, калекцыянер Віктар Какарэка ўпэўнены, што не: "Калі на іх нават і ёсць рынак, то яны неяк праходзяць міма калекцыянераў. У 1990-х гадах траплялася, што прадавалі, напрыклад, старыя кафляныя печы ў горадзе. Падобных выпадкаў стасоўна мастацкага металу мне не траплялася".

Разам з тым, можна наўпрост прайсціся па катэджным пасёлку Паўднёвы (зараз у межах Гродна), каб выявіць некалькі літых балконаў дарэвалюцыйнай вытворчасці. Адзін з іх, паводле класіфікацыі Зорынай, зроблены ў фірме Вячоркі ў Беластоку ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Іншы, неабарочны — дакладная копія балкона, зніклага з вуліцы Кірава, 3…

Фото: Новы час

Фото: Новы час

Варта адзначыць, што ў "зоне рызыкі" найперш знаходзяцца нежылыя старыя будынкі, за якімі няма сталага нагляду. У вялікім драўляным даваенным будынку на 17 верасня, 53 пасля адсялення невядомыя павыломвалі літыя фігурныя поручні, якія вялі на другі паверх. Засталіся па іх толькі аскепкі (на фота ніжэй).

Фото: Новы час

Фото: Новы час

Зусім недалёка ад яго, ва ўжо знесеным асабняку на 1 Мая, 17, даваенныя поручні на ўваходзе таямнічым чынам зніклі яшчэ напярэдадні зносу. Цікава, трапілі яны на склад нарыхтоўкі другаснай сыравіны альбо будуць упрыгожваць ужо сучасны, збудаваны з сілікатнай цэглы, катэдж?..

Падлічыць страты за 20 гадоў
"У такіх выпадках можна ўзбуджаць і крымінальныя справы, — мяркуе Ігар Трусаў, — напісаць у пракуратуру можа кожны, але наогул ініцыятарам меў бы быць інспектар па ахове культурнай спадчыны. Патрэбна група людзей, якая б параўнала стан 20-гадовай даўніны з сучасным і на фактах распавяла пра страты".

Мажліва, акурат такая параўнаўчая справаздача дапамагла б чыноўнікам больш цвяроза паглядзець на страты горада ў сферы малых архітэктурных формаў за апошнія 20 год. А мажлівы — чарговы скрадзены сярод белага дня ў самым цэнтры літы антыкварны балкон.

Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Власти обещают поднять пенсии до 40% от средней зарплаты. Как сейчас выглядит ситуация
Общество
«Вы установлены как нарушитель порядка проведений массовых мероприятий». Абонентам от имени МВД стали приходить СМС
Общество
«Как раньше больше не получится»: с БТ ушла еще одна знаковая журналистка
Новости Жодино
Фото дня. На «Жодино-Южном» начали ремонтировать платформу
Новости Борисова
Борисовский завод «Автогидроусилитель» пытается избавиться от части второй площадки
Экономика
Лукашенко принял арабского бизнесмена, который обещает 4 миллиарда евро инвестиций
Спорт
Арямнов: «Задерживает человек без формы? Считаю, что это бандит»
Технологии
В телеграм-каналах теперь можно писать комментарии
Общество
«Белавиа» приостанавливает полеты в ряд стран
В мире
Президент Австрии сказал, почему принял верительные грамоты посла Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ