Общество

Польшча ўвядзе зніжкі для беларусаў

Общество Наша Ніва
0
З 1 мая 2016 года ў Падляшскім ваяводстве Польшчы пачнуць дзейнічаць дадатковыя скідкі на шэраг тавараў для гасцей з Беларусі.

Ініцыятыва звязана з жаданнем гандлёвых сетак павялічыць продажы.

Да акцыі далучыліся гіпермаркеты Auchan і Real, гіпермаркет гаспадарчых тавараў Leroy Merlin, гандлёвы цэнтр Galeria Biala, гіпермаркет тэхнікі Media Markt.

Як піша інтэрнэт-партал "Віртуальны Беласток", дадатковая 10-працэнтная скідка будзе рабіцца проста па прад'яўленні беларускага пашпарта з дзейнай польскай візай пры ўмове набыцця тавару на агульную суму больш за 500 злотых (каля 143 даляраў).

"Такс фры" з набытых тавараў можна будзе вярнуць у звычайным парадку.

На маючых "карту сталага побыту" з рэгістрацыяй на тэрыторыі Польшчы або ўладальнікаў "карты паляка" акцыя не распаўсюджваецца. Бо мэта арганізатараў акцыі — прыцягнуць у Беласток тых кліентаў, якія раней туды не прыязджалі. У прыватнасці, жыхароў Брэста, якія цяпер аддаюць перавагу крамам у Тарэспалі і Белай-Падляшскай.

Акцыя будзе праводзіцца пад слоганам "Зніжкі беларуса".
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter