Общество

Молодому фронту 20 лет: кто-то вступал, чтобы найти пару, кто-то — шел за идеей

06 сентября 2017, 13:52
673
Общество TUT.BY
0
Движение «Молодой фронт» было основано 6 сентября 1997 года как молодежное крыло партии БНФ. С конца 90-х «Молодой фронт» насчитывал несколько тысяч активистов, организовывал акции, общественные кампании, участвовал в шествиях и пикетах. Во время президентской кампании 2006 года «Молодой фронт» был одним из организаторов массовых акций против фальсификаций результатов голосования, а также «палаточного городка» на Октябрьской площади в марте 2006 года.

«Молодой фронт» не имеет регистрации в Беларуси. Количество активистов сегодня значительно сократилось, пришли новые лидеры. Те, кто в 17-18 лет зарождали движение, впоследствии стали оппозиционными политиками, журналистами, бизнесменами, учителями и т.д.

В день 20-летия движения TUT.BY попросил одних из самых известных молодофронтовцев, многие из которых давно отошли от политики, ответить на три вопроса:

1. Зачем в свое время пришли в «Молодой фронт»?
2. Что важного сделал «Молодой фронт» за 20 лет существования?
3. Отдали бы вы своих детей в «Молодой фронт»?

«Першыя гады ў нас усё было як у кніжках: усе ішлі ў маладафронтаўцы за ідэю»


Павел Северинец, один из создателей, а затем и первых сопредседателей и руководителей «Молодого фронта». Сейчас — сопредседатель незарегистрированной партии БХД.

1. Маладафронтаўцам я стаў таму што патрэбна было змагацца за свабоду і незалежнасць краіны. Такое адчуванне выбухала знутры, бо гэта быў час геапалітычнай ломкі: імперыя развалілася, паўстала незалежная краіна, і гэтая энергія выплёсквалася. Гэтае жаданне натуральна прывяло мяне пад бел-чырвона-белыя сцягі БНФ, а затым мы стварылі маладзёвы авангард і праводзілі масавыя акцыі. Я разумею, што многія прыходзілі ў «Малады фронт», таму што там былі класныя хлопцы і дзяўчаты — ужо будучы кіраўніком, недзе на пяты год, я зразумеў, што гэта адзін з асноўных рухавых механізмаў, але першыя гады ў нас усё было як у кніжках: усе, і я ў тым ліку, ішлі ў маладафронтаўцы за ідэю.

2. Самае важнае — «Малады фронт» выхаваў цэлае пакаленне патрыётаў з пэўным нацыянальным і духоўным кодам, людзей, якія, калі спатрэбіцца, і жыццё аддаць за Беларусь могуць. І лік такіх людзей ідзе на тысячы. Мне даводзіцца быць маладафронтаўцам і дагэтуль. Але для мяне адказнасць за «Малады фронт» скончылася, калі туды прыйшоў Зміцер Дашкевіч і калі ён выявіўся як новая зорка і лідар. Калі я пабачыў, што Дашкевіч яшчэ ясней, чым я, крысталізуе хрысціянскую ідэю ў маладзёвым руху, я зразумеў, што мая місія выканана.

3. Дзяцей ў «Малады фронт» абавязкова аддаў бы. Думаю, што разам з дзецьмі Дашкевіча і Шэіна (одного из основателей «Молодого фронта») мы яшчэ пабачымся ў «Маладым фронце» версіі 2.0 ці 3.0.

Алексей Янукевич, один из создателей «Молодого фронта», председатель партии БНФ.

1. Стваралі «Малады фронт», таму што было цвёрдае перакананне, што неабходна бараніць краіну, незалежнасць, свабоду і тыя каштоўнасці, якія былі важнымі для мяне і для беларускага народу: нацыянальная сымболіка, мова, культура, гісторыя і еўрапейскі шлях развіцця наша краіны.

2. Праз «Малады фронт» прайшлі тысячы маладых людзей, якія атрымалі зарад нацыяналізму, і сёння яны гэтую беларушчыну, наколькі могуць, на сваіх месцах прасоўваюць. І гэта залаты фонд нацыі, які працуе на захаванне незалежнасці, на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і самасвядомасці. «Малады фронт» існуе дагэтуль, нельга казаць, што ён скончыўся для мяне. Тыя новыя маладыя людзі, якія сёння ў ім, сваю працу, наколькі гэта магчыма, робяць.

3. Я б сваіх дзяцей аддаў у «Моладзь БНФ», таму што гэта менавіта партыйная арганізацыя. І таму што туды прыйшло новае пакаленне і я бачу, якія гэта класныя людзі. Але, калі б дзеці мае прынялі рашэнне пайсці ў «Малады фронт», я б безумоўна паставіўся да гэтага пазітыўна і не стаў бы іх адгаворваць.

Тимофей Дранчук. Был редактором бюллетеня «Молодого фронта» «Маладзёвы Весьнік», координатором движения

1. В «Молодой фронт» я пошел во время обострения юношеского чувства несправедливости: это был год, когда я поступил в Белорусский гуманитарный лицей и буквально в первый месяц мы с одноклассниками пошли на демонстрацию и перед ней нас задержали. Меня это возмутило. Поэтому я пошел на следующее заседание «Молодого фронта» и присоединился к нему. Я чувствовал, что мне это нужно, что я хочу найти справедливость и единомышленников.

2. Самое важное — это то, что «Молодой фронт» в принципе был. И о нем знают и у нас, и за границей. На мой взгляд, известность «Молодого фронта» сравнима с известностью Зенона Позняка. И я считаю очень важным, что всем известно, что есть люди, которые не согласны, молодежь, которая хочет лучшего, стремится к нему и готова смело отстаивать свои взгляды.

3. Я очень надеюсь и мечтаю, что к 16-летию моего сына ситуация в стране изменится настолько, что необходимости идти ни в «Молодой фронт», ни на площадь у него не будет. Но если этого не случится и у сына будет желание вступить в какую-то организацию, чтобы отстаивать свои права и реализовывать чувство несправедливости, то, безусловно, «Молодой фронт» был бы для меня первым и приоритетным в списке.

Виталий Рымашевский, сопредседатель незарегистрированной партии БХД, кандидат в президенты на выборах в 2010 году. Возглавлял одно из подразделений «Молодого фронта».

1. В 90-х сначала «Адраджэнне БНФ», а потом «Молодой фронт» были единственной видимой альтернативой режиму, которая стояла на принципах национального возрождения, защиты белорусского языка, истории, независимости. Это те вещи, которые для меня были и остаются одними из самых важных в политике.

2. «Молодой фронт» стал площадкой для встречи политически активных, белорусскоязычных патриотов Беларуси. Из этих встреч, совместного участия в акциях протеста, другой активности рождалось много новых, часто разных по направлению своей работы и по взглядам инициатив. Кто-то из «Молодого фронта» остался в политике, в общественных организациях, многие больше не занимаются политикой, некоторые живут в других странах. Но для меня эти люди навсегда остаются близкими, которым я благодарен за тот период моей жизни. Думаю, самое важное, что давал нам всем «Молодой фронт», это надежда и вера в то, что изменения к лучшему возможны в Беларуси, несмотря на крепнущий авторитарный режим.

3. Своих детей, конечно, сегодня я бы отдал в молодежную организацию БХД — «Молодые христианские демократы». Но самое главное для меня — это научить мою дочь не быть равнодушной и относиться к Беларуси как к стране, за которую она лично несет ответственность, в том числе, политическую. Если это будет, то уверен, что она сама сможет сделать выбор между организациями и политическими идеологиями.
«Пілі, курылі, хадзілі на мітынгі... І ў адзін момант я падумаў: трэба пачаць з сябе»

Дмитрий Дашкевич, активист, с 2008 года лидер «Молодого фронта».

1. Для мяне ўсё пачалося ў 1995 годзе пасля рэферэндуму, на якім Лукашэнка змяніў сцяг і герб. Мне на той момант было амаль 14 гадоў і я помню свае дзіцячыя слёзы: я разумеў, што нацыя адракаецца ад свайго сцяга і герба сама. Я ў той час нічога не ведаў пра збіццё дэпутатаў, фальсіфікацыі, але гэты пратэст і непрыняцце сістэмы мяне сфармавала ў 1995 годзе. Гэта дало штуршок, каб я пайшоў у «Малады фронт» за сваімі аднадумцамі.

2. Мы імкнуліся рабіць тое, што можам. Натуральна можна сказаць, што нічога не дасягнулі: дзе былі 20 гадоў таму, там і ёсць. Але, тым не менш, на пэўныя выклікі грамадства мы адказвалі — напрыклад, абарона Курапатаў у гэтым годзе. Галоўнае для мяне — я знайшоў сябе і праўду ў «Маладым фронце». Калі я прыйшоў, у юрыдычным статуце руху былі прапісаны хрысціянскія прынцыпы, але пра гэта мала хто задумваўся — прыходзілі, пілі, курылі, хадзілі на мітынгі. Пры гэтым, мы ездзілі на краіне, расказвалі моладзі, як трэба жыць. І ў адзін момант я падумаў: вось другіх вучыш, а са сваім жыццём разабрацца не можаш. І перада мной паўстала пытанне выбару: проста разважаць, што трэба мяняцца да лепшага і мяняць краіну, ці пачаць з сябе. Трэба было паспрабаваць быць сумленным. І я зрабіў свой выбар, пачаў з сябе, пайшоў у царкву, пакаяўся. І многія маладыя людзі ў Маладым фронце пачынаюць змены з сябе і гэта, на мой погляд, самае вялікае дасягненне Фронту — ён заклаў у кожнага такія падмуркі, якія абаранілі ад многіх праблем ліхіх 90-х і далі жыццёвы стрыжань.

3. Дзяцей запішу ў «Малады фронт». Усіх.

Анастасия Дашкевич
, активистка «Молодого фронта», супруга Дмитрия Дашкевича.

1. Мне было 14 гадоў і ў «Малады фронт» я прыйшла выключна для таго, каб размаўляць па-беларуску. «Малады фронт» даваў мне беларускамоўнае асяроддзе. А потым я ўбачыла, што гэтая моладзь, якая ладзіць вельмі патрэбныя для грамадства акцыі, атрымоўвае за іх 15 сутак і праблемы ў навучальных установах. І вось гэтае нежаданне пагаджацца з несправядлівасцю і жаданне дапамагчы тым, хто з ёй сутыкнуўся, сталі прычынай, па якой я засталася ў «Маладым фронце».

2. Самае важнае, што зрабіў «Малады фронт», — ён выхаваў пакаленне маладых людзей на грунце нацыянальнай ідэі і хрысціянскіх каштоўнасцей. Тыя людзі, якія прыйшлі сюды, атрымалі прышчэпку беларускай нацыянальнай ідэі. І гэта самае важнае і каштоўнае, што можа даць любая моладзевая арганізацыя. І ён працягвае гэта даваць. Тое, што «Малады фронт» выконвае сваю місію, падцвярджае тая ж абарона Курапатаў. Магчыма, маладафронтаўцаў зараз менш, але яны здольныя мабілізаваць актыўных маладых людзей, не з сваіх шэрагаў, якія гатовыя абараняць агульныя нацыянальныя каштоўнасці. І менавіта гэтая задача «Маладога фронту» зараз самая важная — гатоўнасць мабілізаваць грамадства.

3. Спадзяюся, што калі мае дзеці падрастуць, такіх арганізацый будзе болей і, што ў іх час не будзе патрабавацца тое, што трэба было ад нас: радыкальнасць ды рызыкоўнасць. Вельмі спадзяюся, што часы будуць лепшыя, а дзеці вырастуць людзьмі з яркай грамадскай пазіцыяй.

Денис Мельянцов. Один из лидеров «Молодого фронта» в Могилеве. Сегодня — политолог, старший аналитик BISS.

1. Это был 1998 год и это было такое ощущение движухи для молодых людей, особенно в Могилеве, где было очень ограничено политическое движение. «Молодой фронт» был единственной организацией, которая показала себя с яркой стороны: патриотическая, национально ориентированная. Мне, как студенту исторического факультета, это было крайне интересно. В некоторой степени частью мотивации для вступления в «Молодой фронт» у меня был исследовательский интерес. Это была большая школа жизни.

Но в какой-то момент я перестал сотрудничать с движением и на то было несколько причин. Во-первых, стало понятно, что те методы, с которыми работает и «Молодой фронт», и старшая организация — БНФ, и оппозиция в целом, не могут привести к смене власти в Беларуси и даже некой трансформации. Это была просто борьба ради борьбы, несистемные действия, которые никакой пользы не приносят. В частности, после выборов 2001 года руководство «Молодого фронта» назвало всю предвыборную кампанию «моральной победой», хотя ни о какой победе речи не шло. Во-вторых, я и многие могилевские активисты решили сосредоточиться на местных городских и социальных проблемах. Ну, и в-третьих, я всегда отдавал себе отчет, что «Молодой фронт» — это школа, но дальнейшую свою жизнь я не планировал посвятить политической деятельности.

2. «Молодой фронт» — это было не только хождение по улицам, это встречи с писателями, разными деятелями, это такая школа национального воспитания, которая дала то, чего мы не дополучили в школе. Практически национальный факультатив, где тебя учат любить родину, а не принуждают. В «Молодом фронте» ты видел, что ты не один такой — национально ориентированный сумасшедший, что у тебя есть друзья и единомышленники. И «Молодой фронт», и партия БНФ сделали очень большую работу по социализации белорусской молодежи, сделали ей прививку национальной гордости, когда обучали истории, приобщали к культуре.

3. Детей бы в «Молодой фронт» сегодня не отдал. В 90-х это была элитарная организация белорусского студенчества, где было много интеллектуальной молодежи и тогда для молодых людей это была очень полезная наука. И «Молодой фронт» того времени сильно отличается от «Молодого фронта» 2004 и 2007 годов, когда он начал ударяться в клерикализм. А сегодня, я считаю, «Молодой фронт» скорее не существует, чем существует.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер