Общество

«Прывітанне» — «Я не Аня!»

Положение белорусскоязычных детей: шокирующие свидетельства

24 февраля 2018, 01:02
2071
Общество Наша Ніва
0

Минский дизайнер Вадим Прокопчик собрал свидетельства белорусскоязычных мам и родителей. «Реальные свидетельства реальных родителей, — подчеркивает он. — Я прошу прочитать это всех друзей. И представить себя на месте этих людей, этих детей… Накануне Международного дня родного языка…», — пишет Вадим Пракопчик.

Никакой возможности услуг на белорусском языке, никакой возможности смотреть мультики по-белорусски, никаких компьютерных и учебных программ. В результате дети практически нигде не сталкиваются с белорусским языком — кроме как в семье. Это приводит к шокирующим результатам.

«Вучыла дачку фігурам на пляцоўцы. Кажу:

— Дачушка, глядзі гэта круг, а гэта квадрат, а вось гэта трохкутнік…

Да нас падыходзіць дзяўчынка гадоў шасці-васьмі і кажа:

— Вы неправильно говорите, это треугольник.

Выдыхаю, адказваю:

— Па-руску — треугольник, а па-беларуску — трохкутнік ці трохвугольнік яшчэ можна.

Дзяўчынка:

— Но такого слова нет!!! Она у вас вырастет тупая…»

Я не буду закранаць тое, што маю дачку абразілі. Але, заўважым, што дзяўчынка ў сваім ўзросце нават не ведала пра існаванне беларускай мовы, не чула беларускіх словаў, усё дзякуючы садку і, магчыма, школе (пра бацькоў не ўзгадваю)».

«Прыходзім да лагапеда. Сыну 3,5. Яму даюць рускамоўную метадычку і просяць называць прадметы па-руску, каб пачуць менавіта тыя гукі, да якіх малюнкі. Сын натуральна называе не ўсё, саромеецца. У выніку яму пішуць «общее отставание в речевом развитии» і накіроўваюць на камісію. Муж пытаецца: а нічога, што вы белмоўнаму дзіцю паказваеце метадычку для рускамоўных і хочаце пачуць рускія гукі? Адказ: это не имеет значения, языки одинаковые, идите на комиссию».

«Дачка да трох год беларускамоўная. Адна з выхавацелек прынцыпова не разумела па-беларуску. Нават былі пасылы: «Не разговаривай со мной по-белорусски», «Лучше уж по-английски, я его лучше знаю» (wtf) Вынік: дзіцё перастала размаўляць па-беларуску часам нават дома, калі незнаёмыя звярталіся па-беларуску, усё адно адказвала па-руску, бо «а раптам не разумеюць».

«Паліклініка. Сыну правяраюць слых. Хадзіла мая мама, папярэдзіла, што дзіцё беларускамоўнае. Але словы ўсё роўна рускія называюць. Доктар кажа «цветок». Сын маўчыць, задумаўся. Доктар пытаецца: «Он что, не слышит?». Мама ёй «Слышит, просто думает, на каком языке вам отвечать». У адказ: «Вы с ума сошли, как вы его воспитываете?!»

«Ведаю, што беларускамоўных дзяцей з лагапедычнымі праблемамі накіроўваюць у рускамоўную лагапедычную групу, дзе ўсе заняткі па-руску і дзецям ставяць рускую фанетыку: мяккае ч, щ, р'. Калі мая знаёмая адмовілася дзіцё з беларускай групы ў рускую пераводзіць, але папрасіла, каб на заняткі да штатнага лагапеда дзіцё вадзілі, адміністрацыя адмовілася. Альбо рускамоўная група, альбо шукайце лагапеда ў іншым месцы».

«Садкоўскі дэфектолаг паказвае карткі і просіць іх назваць. Дзіцё кажа: «парасон», яго выпраўляюць «зонт!»

«А майму сыну акуліст 0,9 зрок паставіла замест 1, бо ён па-беларуску нейкую карцінку назваў. А доктар падумаў, што ён не бачыць, што там»

«Мне пакуль толькі ў аўтобусе нейкія «разумніцы» перадпенсійнага ўзросту выгаворвалі год таму, што я дзіцяці жыццё ламаю і іх бедныя ўнукі праз беларускую мову ў школе паўночы хатнія заданні робяць, выкінуць, кажуць, гэту мову з праграмы трэба»

«Уяўляеш, ты прыходзіш на пляцоўку з дзецьмі, і іншыя дзеці іх не разумеюць. І гэта добра, калі мама побач і можа штосьці паправіць, а калі тое ж у садку, дзе мамы няма? Як бы ты сябе адчувала?»

«А колькі разоў на маіх дзяцей глядзелі як на рэдкіх жывел у заапарку. «Ой, как он по-белорусски хорошо говорит, хихихи, а как смешно он цыпленка назвал — хахаха, Кастусь, скажи еще что-нибудь. Хихихи». А сын даверлівы, шчыра пасябраваць хацеў. Сэрца кроўю аблівалася, калі я на гэта глядзела».

«Сын Кастусь. Выхавацелька беларускамоўнай групы ігнаруе гэта і ўпорна кліча «Косця», Дзіцю 4, ён толькі пачаў хадзіць у групу і не разумее, што Косця — гэта пра яго. У выніку на сына насварыліся, што не адгукаецца, калі клічуць. Мы ў выніку наступным дзецям такія імёны давалі, якія на рускую не перакруціш. І то Ясіка адзін раз Ванечкай назвалі».

«Балючая тэма, калі дзеці саромеюцца мовы бацькоў, бо хочуць быць, як усе, бо з іх смяюцца рускамоўныя аднагодкі, бо не бяруць у гульню, бо не разумеюць. Толькі на пляцоўцы мы можам сысці, а вось у садку дзіцё вымушанае прыстасоўвацца».

«У мяне ў транспарце пыталіся: а ці разумее вас ваш сын?!!! Зь якім я не разлучалася ні на дзень да 3 з паловай гадоў! Не, я яму перакладаю — і смешна і сумна».

«Мой сын, тады яшчэ 5-гадовы, пайшоў на пляцоўцы з дзяўчынкай знаёміцца. Ён ёй «прывітанне», а яна ў адказ « Я не Аня!»

«Я прашу выказаца аўтарытэтных асоб, творцаў, палітыкаў, філёзафаў, юрыстаў, проста неабыякавых да гэтага невыноснага становішча. З гэтым трэба нешта рабіць», — заклікае Вадзім Пракопчык.

Автор: НН.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер