Общество

Ад спецназаўца, які трапіў на векапомнае фота, сышла жонка: «Я стамілася»

Цімур Грышко праславіўся на ўсю краіну. А ў сярэдзіне верасня яго жонка, фітнэс-трэнерка, чэмпіёнка Беларусі па бодзібілдынгу Лілія Салімгарэева падала на развод.

21 октября 2020, 19:06
1164
Общество Наша Ніва
0

Здымак, на якім у ноч на 10 жніўня разгублены сілавік стаіць над беспрытомным дэманстрантам Яўгенам Заічкіным, абляцеў увесь свет. Наша Нiва пагутарыла з экс-жонкай першага.

Sil13 1

«Адпусці яго, што ты робіш?!» — крычаць людзі сілавіку, у якім пасля пазналі афіцэра ўнутраных войскаў Цімура Грышко. «Я яго адпусціў! Вы хуткую выклікайце, дэбілы!» — крычыць ён у адказ.

Тэлеграм-каналы вырашылі, што Заічкін памёр — гэта аказалася няпраўдай. Пасля дзяржаўныя СМІ паведамілі, што хлопец быў п'яны ці пад наркотыкамі, але выпіска з бальніцы сведчыць пра адваротнае.

Тым не менш Цімур Грышко праславіўся на ўсю краіну. А ў сярэдзіне верасня, на піку ўсведамлення грамадствам таго, што нарабілі сілавыя структуры, яго жонка, фітнэс-трэнерка, чэмпіёнка Беларусі па бодзібілдынгу Лілія Салімгарэева падала на развод.

20 кастрычніка адбылося канчатковае пасяджэнне суда. Пасля яго Лілія Салімгарэева патлумачыла «Нашай Ніве» сітуацыю.

Lilia1 21

— Вы сёння развяліся ці вырашылі адкруціць сітуацыю назад?

— Сёння быў суд, я развялася.

— Патлумачце свае матывы, калі ласка.

— Таму што так дагодна грамадству, так будзе лепш для мяне і для яго. Вельмі складана пераносіць такое цкаванне, мне зычылі смерці, па тысячы паведамленняў у дзень, пісалі: «Каб ты падохла». Так мне будзе і лепей, і бяспечней.

— Па вашым голасе чутно, што вы расстроеныя сітуацыяй. За што вам зычылі смерці?

— Быццам бы гэта я хаджу [на вуліцы] і стала ваеннай. А людзі так думалі. Спачатку я рыдала і забівалася, а потым пачала адказваць: «І вам туды ж». Гэта ненармальна так казаць! Я ўжо пісала, што вы паступаеце гэтак жа, як «чырвона-зялёныя», толькі душыце маральна, а тыя — фізічна. Я стамілася. Дагэтуль мне пішуць, вельмі цяжка гэта ўсё выносіць і ўсведамляць.

— Скажыце, калі б не было жнівеньскай сітуацыі, ці захаваўся б ваш шлюб? Ці ўсё і так ішло да разводу?

— Каб у нас было ўсё кепска? Не, я такога не скажу. Напэўна, разводу б не было.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Хоккеисты минского «Динамо» одолели в овертайме ярославский «Локомотив»
Спорт
Олимпийский чемпион из Борисова поддержал Лукашенко
Общество
Показалось? Зачем в Минске закрашивают бело-красно-белую трубу
Общество
«Стащили сзади штаны и залили из баллончика еще в районе копчика», — человек, «признание» которого указали на ОНТ
Общество
«ОМОН догоняет, залазит в лифт и вытаскивает…» Ужас во дворах глазами детей
Общество
Растет число предприятий, работники которых присоединились к стачке
Общество
В Куропатах на камне-памятнике жертвам сталинизма написали: Вернём практику НКВД
Происшествия
«Кровь била фонтаном»: пенсионера, поддерживающего власть, обвиняют в убийстве сторонника перемен
Политика
Кузнецов: Лукашенко в курсе, что со стороны Москвы возможны «сюрпризы»
Общество
Как скрывают лица «лучших» минских омоновцев (фото)
ВСЕ НОВОСТИ