Общество

«Для мяне дэманстрацыі ў Львові — гэта магчымасць наблізіцца да Беларусі». Як ставяцца беларусы да акцыi салідарнасцi

Акцыя салідарнасцi з беларусамi адбылася ў Львове.

25 ноября 2020, 12:34
825
Общество EX-PRESS.BY
0

«Не забудзем, не даруем» — пад такім лозунгам прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам у Львове. Удзельнікi сабраліся каля помніку Тарасу Шаўчэнку. У руках яны трымалi партрэты забітых падчас пратэстаў беларусаў, бчб-сцягi i плакат «Stop fascism in Belarus», спявалi культавыя песнi i скандавалі «Верым, можам, пераможам» i iншыя лозунгi.

Photo 2020 11 23 12 31 31

Кацярына прыехала ў Львоў больш за месяц таму, яна падзялілася з EX-PRESS.BY сваімi ўражаннямi ад удзелу у мітынгу i распавяла, чаму далучаецца да акцый:

— Для мяне дэманстрацыі ў Львові — гэта магчымасць наблізіцца да Беларусі. Няхай я зараз у 500 кіламетрах ад дома, але тут я са сваімі. Мне баліць за Беларусь. І вельмі сумна, што зараз не магу быць там. Але я тут. І спрабую рабіць усё магчымае, што ў маіх сілах. Мне здаецца, гэта вельмі важна: паказваць, расказваць, асвятляць і проста быць разам. Усцешна, што кожны тыдзень наша кам’юніці павялічваецца. Цяпер змагаецца не толькі Беларусь, але і ўвесь свет. Гэта моцна. Мы ўжо не можам не перамагчы.

Photo 2020 11 23 12 31 31 %282%29

Аляксей жыве амаль 15 гадоў у Львове. Ён адказаў EX-PRESS.BY, чаму лічыць важным быць на гэтых сустрэчах:

— Беларусы — неверагодныя! Беларусы ў Львове — гэта тыя, хто вымушаныя былi пакінуць Беларусь, тыя, хто прымаў удзел у падзеях у Беларусі, тыя, хто будзе будаваць новую Беларусь. А такія акцыі трэба праводзіць паўсюль. І велізарны ўсім дзякуй за тое, што не гледзячы ні на што, беларусы выходзяць на гэтыя акцыі. Дзякуючы гэтым акцыям, даносіцца праўдзівая інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусi, пра забойствы мірных грамадзян, пра ваенную хунту, якая захапіла ўладу ў Беларусі.

Photo 2020 11 23 12 31 32

Настасся жыве ў Львове тры месяцы, алe ад кожнай навіны з Беларусi яе сэрца сціскаецца ад болю i несправядлівасцi:

— Я вельмi люблю Беларусь, але зараз я не магу вярнуцца назад, менавіта таму прымаю ўдзел у акцыях салідарнасцi з беларусамi тут. Гэта неверагодныя эмоцыi, калi мы яднаемся, калi мы разам. У Львове гэта рэальна зрабіць афіцыйна i без праблем. На Радзіме пра такое можна толькi марыць, але я веру, што прыйдзе час доўгачаканых i неверагодных змен, i ўсё будзе добра!

Соф'я Панкратава, фота i відэа герояў публікацыі i з суполкi дыяспары ў Львове
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Минске районы вышли на прогулку, задержан инвестор Валерий Остринский: хроника морозного воскресенья
Новости Борисова
В Борисове начал работу пункт обогрева для бездомных
Новости Борисова
В Борисове открыли сезон катания на коньках. Фотофакт
Общество
Сергей Наумчик: Теперь очевидно, что люди с садистскими наклонностями есть и во главе силового блока
Общество
Евгений Липкович: «Это публичные дома?», - спросил я. Водитель улыбнулась: «Русские и беларусские олигархи потихоньку прикупают себе недвижку»
Общество
Пётр Кузнецов: Я не юрист, поэтому у меня чисто любопытство: на сколько уголовных статей наговорено в этой речи?
Общество
Павел Усов: Эта система открытого, яростного террора и одновременно трусливого, шакальего страха
Общество
Анна Северинец: Завуч остолбенела. И до звонка кричала немым криком, что «твоя мать и твоя классная воспитали из тебя Геббельса»
Политика
Венедиктов: Я же говорил, что Лукашенко будет ужом и ежом. Его давят, а он виляет. Ну а как? Вы хотите, чтоб он не вилял что ли? Это его работа
Общество
Дракохруст: Николай Карпенков как зеркало белорусской революции
ВСЕ НОВОСТИ