Общество

Затрыманы ўласнік «Тытана» і «Цівалі». Ён сам напісаў на сябе заяву

У свежым рэйтынгу самых паспяховых і ўплововых бізнесоўцаў Віталь Сініцкі займаў 38-е месца.

27 сентября 2021, 14:56
Общество ex-press.by
0

Як стала вядома Нашай Ніве, затрыманы вядомы бізнесовец Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага і гэтак далей.

Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе. У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца. 

Паводле інфармацыі крыніц, Сініцкі, назіраючы за сітуацыяй з бізнэсамі ў пытанні гэтак званага «драблення бізнэсу» (у прыватнасці за кампаніяй «21vek»), вырашыў падстрахавацца і напісаў на сябе заяву ў падатковую з просьбай правесці праверку яго справаў.

— Маўляў, падазраю, што ў мяне таксама могуць быць нейкія выпадкі, якія вамі могуць трактавацца як драбленне. Праверце і патлумачце, як прывесці ўсё ў адпаведнасць з законам, — расказваюць нашы суразмоўцы.

Праверка па выніках заявы адбылася. На мінулым тыдні Сініцкі чакаў агучвання вынікаў. Але на сувязь ён не выходзіць ужо з серады 22 верасня. 

Жонка Сініцкага сказала, што не хоча каментаваць інфармацыю пра арышт мужа.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Минское «Динамо», обыграв «Барыс», вышло на второе место в Западной конференции КХЛ
Политика
Класковский: «О дне Х Лукашенко знает больше, чем те, кто хочет его сбросить»
В мире
ФБР проводит обыск в доме российского олигарха Дерипаски в Вашингтоне
В мире
Российский олигарх Гуцериев подал в суд на Совет Евросоюза, требует отмены санкций за поддержку Лукашенко
Общество
«Мы сейчас на пиках». Пиневич рассказал, когда ждать снижение заболеваемости COVID-19
Политика
Режим Лукашенко подал несколько «сигналов тревоги»
Политика
Все на борьбу с обществом! Как милитаризируется режим Лукашенко
Общество
От совета лечиться водкой до запрета принудительной вакцинации. Что Лукашенко говорил о коронавирусе
Экономика
Доллар упал четвёртый раз подряд и грохнулся до минимума за 439 дней на торгах 19 октября
Экономика
Эксперт: Беларусь может перепродавать российский газ в ЕС
ВСЕ НОВОСТИ