Политика

Вернер Хоер крытыкуе закрыццё прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Мінску

09 декабря 2011, 11:31
921
Политика EX-PRESS.BY
0
Беларускія ўлады адмовілі ў прадаўжэнні рэгістрацыі прадстаўніцтву Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Мінску. Фонд вымушаны ў сувязі з гэтым зачыніць сваё прадстаўніцтва ўжо ў гэтым месяцы. 

З гэтай нагоды Дзяржаўны міністр Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі Вернер Хоер зрабіў наступную заяву: «Федэральны ўрад абураны тым, што Фонд імя Фрыдрыха Эберта вымушаны спыніць сваю працу ў Мінску. Дзейнасць Фонду імя Фрыдрыха Эберта на месцах уносіць важны ўклад у супрацоўніцтва грамадзянскага супольніцтва Германіі і Беларусі. Закрыццё прадстаўніцтва з'яўляецца яшчэ адным крокам беларускага кіраўніцтва ў бок ізаляцыі. Мы будзем, тым не менш, пашыраць супрацоўніцтва з грамадзянскім супольніцтвам у Беларусі». 

1 снежня ў Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі быў выкліканы Пасол Беларусі. Яму было растлумачана, што з закрыццём прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Мінску аднаўленне збліжэння Беларусі з ЕС яшчэ больш ускладняецца.
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ