Политика

«Выбары ня будуць сапраўднымі»

17 февраля 2012, 11:11
530
Политика Радыё Свабода
0

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла накіравала ліст кіраўніку Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімеру Коласу.

У лісьце вітаецца ініцыятыва сьвяткаваньня угодкаў 25 сакавіка і выказваецца спадзяваньне на ўдзел «максымальна шырокага кола прадстаўнікоў партый і арганізацый, якія выспавядаюць Незалежнасьць як найвялікшую каштоўнасьць».

Сярод іншага, у лісьце гаворыцца: «Рада БНР прынцыпова ня ўмешваецца ва ўзаемаадносіны паміж палітычнымі партыямі ў Беларусі і ня лічыць неабходным навязваць свой пункт погляду на тыя ці іншыя падзеі. Пацьвярджаючы гэтую пазыцыю, хацела б сёньня сказаць некалькі меркаваньняў.

Незалежнасьць беларускай дзяржавы заўсёды была галоўнай мэтай Рады БНР. За яе мы змагаемся ўжо 93 гады. Найбольшай пагрозай Незалежнасьці ёсьць і заўсёды быў наш усходні сусед. І, на працягу ужо васемнаццаці гадоў, яго адданы саюзьнік Аляксандар Лукашэнка. Чалавек гэты даказаў, што ён не разумее людзкой мовы і не валодае чалавечымі паняцьцямі. Разумее толькі сілу. Адсюль і вынікае стаўленьне Рады БНР да міжнародных санкцыяў, якія мы падтрымліваем і за пашырэньне якіх выступаем.

Як Вам вядома, адразу пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 Рада БНР запрапанавала, сярод іншага, забараніць уезд у дэмакратычныя краіны ня толькі кіраўнікам, што ў той ці іншай ступені спрычыніліся да рэпрэсіяў, ня толькі супрацоўнікам рэпрэсіўных ворганаў, але і членам іх сем’яў. Адсюль вынікае і стаўленьне да так званых „выбараў“, якія ня будуць сапраўднымі, пакуль у турмах застаюцца палітычныя вязьні і пакуль ня будзе зьменены закон, з улікам максымальнага допуску незалежных назіральнікаў як з Беларусі, гэтак і з дэмакратычных краінаў Захаду, з улікам права апазыцыйных палітычных сілаў поўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі» — гаворыцца ў лісьце.

Мяркуецца, што паседжаньне Рады інтэлігенцыі адбудзецца ў пятніцу.

Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Белорусские телеканалы свои «сенсационные» социологические данные отныне черпают у мусорных ТГ-каналов
Политика
Дракохруст: Лукашенко сам себя готовит к тому, что надо выпускать Бабарико и Тихановского и как-то с ними играть
Политика
Класковский: Играя судьбами политических узников, Лукашенко пытается пустить пыль в глаза белорусам и зарубежью
Общество
Евгений Липкович: Некоторые крупные бизнесмены, сжав зубы от ненависти к властям, публично не высказываются, понимая чем может для них это обернуться
Экономика
Романчук: Мы пожинаем плоды реализации принципа «начальник всегда прав»
Экономика
Экономист: На зарплату силовикам повлияет отсутствие российской поддержки
Общество
Эксперт: Многие и внутри вертикали понимают, что для возврата к стабильности достаточно одного условия – ухода Лукашенко
Спорт
Борисовская «Гайна» разгромила на выезде «Крупки» в матче футбольного чемпионата области
Политика
Карбалевич: Роль Воскресенского. Как власть пытается расколоть оппозицию
Общество
У режима вилка: или мы тащим уже не женщин, а бабушек в автозаки. Или получаем расширение формата, за счёт включения небабушек, за спинами бабушек
ВСЕ НОВОСТИ