Политика

У Гомелі раздача беларускамоўных віншаванак скончылася затрыманнем

Политика Радыё Свабода
0

Віншаванкі з лозунгам «Падарым жанчынам цвярозы год!» меўся раздаць грамадскі актывіст Васіль Такарэнка. Але быў схоплены і дастаўлены ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.

«Спецназаўцы адвезлі мяне ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Там трымалі каля гадзіны, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне грамадскага парадку. Я не чытаў і не падпісваў яго, паколькі склалі міліцыянты пратакол не па-беларуску, а на расейскай мове», — заявіў Радыё Свабода Васіль Такарэнка.

Віншаванні жанчына Такарэнка і іншыя актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» раздавалі ля ўнівермага. Аднак акцыю гвалтоўна перапынілі ахоўнікі.

«Спецназаўцы й людзі ў цывільным так разганялі актывістаў, што нават штурхнулі маю шасцігадовую дачку», — паведаміў Кастусь Жукоўскі.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
гомель
задержания
оппозиция
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter