Политика

Зянон Пазняк: Сённяшняя сітуацыя нагадвае часы БНР (відэа)

23 марта 2012, 22:02
1009
Политика Белсат
0

Старшыня КХП БНФ Зянон Пазняк паразважаў на "Белсаце" пра гістарычнае значэнне паўстання Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 г.

“Тое, што распачалося ў 1918 г., атрымала свой працяг у 1991-м. Бо без 25 сакавіка, безумоўна, не было б і 25 жніўня. Калі ў 1988 г. утварыўся Беларускі Народны Фронт, ён узяў на ўзбраенне менавіта ідэалы БНР”, – кажа палітык.

БНР не здолела захаваць незалежнасці не толькі з-за СССР, але і таму, што ў свеце пра Беларусь тады ніхто нічога не ведаў. Паводле старшыні КХП БНФ, сённяшняя сітуацыя нагадвае часы БНР.

“У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў”, – падкрэсліў Пазняк.

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер