Политика

«Спрабавалі напалохаць Захад. У выніку перапалохаліся самі»

05 апреля 2012, 20:33
770
Политика Радыё Свабода
0

Палітыкі і сваякі вязьняў камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра вяртаньне амбасадараў краінаў Эўразьвязу, а таксама абяцаньні разгледзіць прашэньні пра памілаваньні.

Мацкевіч: «Гэта — інтрыганцкая спроба»

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч: «Разгляд пэрсанальна кожнага амбасадара з краінаў Эўразьвязу беларускімі ўладамі — гэта спроба пасварыць і сутыкнуць розныя краіны Эўразьвязу ў адпаведнасьці зь іх стаўленьнем да пытаньняў, якія цікавяць беларускі рэжым. Ну, напэўна, у першую чаргу да санкцыяў ці ад больш альбо менш жорсткай пазыцыі ў стаўленьні да наяўнасьці палітвязьняў у Беларусі. Гэтая спроба з’яўляецца інтрыганцкай спробай. І яна — у манерах паводзінаў самога Лукашэнкі і ўсяго рэжыму».

Аляксандар Фядута: «Спрабавалі напалохаць Захад. У выніку перапалохаліся самі»

??«Аляксандар Лукашэнка кажа, што Беларусь не павінна быць падобная да страўса, які хавае галаву ў пясок. Яна сапраўды да яго не падобная. Бо яна падобная да іншага страўса, які ня лётае па пяску, а сядзіць у клетцы з бэтоннай падлогай. І кожны раз спрабуе прабіць галавой бэтонную падлогу.

Вось і зараз так адбылося: спрабавалі напалохаць Захад. У выніку перапалохаліся самі. Зараз галава баліць. Пасьля бэтону. Але трэба рабіць выгляд, што ўсё прыстойна і што нас ніхто не нахіліў. Нахілілі-нахілілі... Самі ж і нахіліліся, калі аб падлогу біліся», — заявіў «Свабодзе» Аляксандар Фядута.

Марына Адамовіч: Лукашэнка ня выпусьціць Статкевіча

Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч не спадзяецца на вызваленьне яе мужа ў сувязі зь сёньняшнім абяцаньнем Лукашэнкі памілаваць некаторых палітвязьняў, якія напісалі адпаведныя звароты.

??«Агучаная Лукашэнкам пазыцыя — гэта спроба выйсьці з сытуацыі, у якую ён сваімі неабдуманымі дзеяньнямі загнаў краіну. Усе ягоныя тэзісы скіраваныя на эўрапейскі вэктар.

Што тычыцца Міколы, то, мяркую, гэта на яго ніяк не паўплывае, я не чакаю ягонага вызваленьня. Аляксандар Лукашэнка вельмі любіць раскідацца сваімі абяцанкамі, ён іх рэгулярна выкарыстоўвае, каб прамацаць мажлівасьці ізноў гуляць у нейкія гульні, шантажаваць Эўразьвяз і ЗША. Але гэтая гульня вельмі зацягнулася. Я вельмі спадзяюся, што будуць вызваленыя паплечнікі Міколы, але ня думаю, што гэтая сытуацыя на ягоны выхад на волю паўплывае.

Паўплывае толькі эканамічная сытуацыя, цьвёрдая пазыцыя краін, якія вельмі доўга спадзяваліся, што з гэтай уладай можна дамовіцца», — заявіла «Свабодзе» Марына Адамовіч.

Мікола Статкевіч просьбу аб памілаваньні на імя Лукашэнкі не пісаў.

Алесь Лагвінец: «Такія заявы толькі падліваюць алею ў агонь»

??«Такія заявы, мне здаецца, не спрыяюць вяртаньню амбасадараў. Яны нават нечым падліваюць масла ў агонь. Усе ж гэтыя амбасадары атрымалі агрэманы.

Гэта вельмі брудная, нецывілізаваная тактыка рэжыму, які абраў шлях канфрантацыі».

На думку Алеся Лагвінца, не спрыяе справе мішаваньня сытуацыі з амбасадарамі і сёньняшняе паведамленьне МЗС, згодна зь якім на выступ кіраўніка беларускай дзяржавы ў Нацыянальным сходзе з традыцыйным пасланьнем запрасілі толькі тых амбасадара, хто цяпер знаходзіцца ў Беларусі:

«Мы маем канфлікт уладаў Беларусі з заходнім сьветам. І з гэтай прычыны робяцца розныя спробы, каб патыкнуць Захад. Мне падаецца, што выступ Лукашэнкі наўрад ці мог бы моцна зацікавіць кіраўнікоў дыпмісіяў, зважаючы на сёньняшні стан дачыненьняў з Эўразьвязам».

Вольга Бандарэнка: “Гэта толькі словы Лукашэнкі”

?? Жонка палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі Вольга ўстрымліваецца ад выказваньня спадзеваў на хуткае вызваленьне яе мужа ў сувязі з сёньняшнім абяцаньнем Лукашэнкі памілаваць некаторых палітвязьняў, якія напісалі адпаведныя звароты.

"Гэта толькі словы Лукашэнкі. Вось калі выпусьцяць, тады... А пакуль я ні на што не спадзяюся. Ёсьць заява — будзем чакаць, што з гэтага выйдзе",— сказала Вольга Бандарэнка “Свабодзе”.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
БАТЭ в сверхрезультативном спарринге одолел «Ислочь»
Общество
За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
Общество
Лукашенко, показывая на Эйсмонт: «Да, наверное, она умерла вчера»
В мире
ЪЪ: «Участники российских протестов многому научились у белорусов, но не выучили от них главный урок»
В мире
«Всем фактически сейчас объявляют такую гражданскую войну». В России наступает беспокойное десятилетие
Политика
Карбалевич: «Режимы, у которых потеряна обратная связь с обществом, обречены на самострелы»
В мире
Видеофакт. В Петербурге силовик ударил женщину ногой в живот — начата проверка
Общество
В «Новую Боровую» приехали неизвестные в балаклавах и забрали подарки из-под елки
Общество
Минчанин: заведующая почтовым отделением вызвала милицию из-за очереди
В мире
Польша разрешила въезд без отбывания карантина
ВСЕ НОВОСТИ