Политика

Судмэдэкспэртыза пацьвердзіла, што Каваленку зьбівалі

06 апреля 2012, 21:12
1122
Политика Радыё Свабода
0

Паводле лекара псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі «Віцьба-3», дзе трымаюць Сяргея Каваленку, стан ягонага здароўя на 6 красавіка «бязь зьменаў».

«Гэта азначае, што стан па-ранейшаму цяжкі. Бо ўчора лекар казаў, што ў яго цяжкі стан. Якая тэмпэратура, ціск — лекар не паведаміў. Яго працягваюць прымусова карміць», — распавяла «Свабодзе» жонка вязьня Алена Каваленка.

10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на леташні прысуд Сяргею Каваленку — 3 гады «хатняй хіміі». Гэтак вязьня пакаралі пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Днямі Алена Каваленка атрымала паперы пра агляд мужа пасьля таго інцыдэнту. З дапамогай гэтых папер яна будзе дамагацца адмены таго прысуду.

«Паводле абвінавачаньня, ён нібыта аказаў супраціў міліцыянтам, а зь ёлкі нібыта ўпаў і атрымаў траўмы. Вось мне перадалі дакумэнт, у якім засьведчана, што гэтыя траўмы нельга было атрымаць ад падзеньня. І ёсьць ягоныя паказаньні, што яго зьбівалі, прычым папярэдне скавалі рукі кайданкамі. Вось цытую:

„Драпіны ў вобласьці прамянёвазапясьцевых суставаў, верагодней за ўсё, узьніклі ад ужываньня адмысловых сродкаў — кайданкоў. Астатнія цялесныя пашкоджаньні ўзьніклі ня менш як ад дзевяці траўмуючых узьдзеяньняў рэчамі, індывідуальныя асаблівасьці якіх ва ўласьцівасьцях пашкоджаньняў не адлюстраваліся. Дадзеныя пашкоджаньні не характэрныя для ўтварэньня ў выніку падзеньня з вышыні свайго росту і саўдарэньня з тупымі прадметамі. Ня выключана, што яны маглі ўтварыцца пры абставінах, выкладзеных агляданай асобай“.

Такім чынам, гэта ня ён зьбіваў, а яго зьбівалі, і мы гэта дакажам», — кажа Алена Каваленка.

Разгляд касацыйнай скаргі пачнецца а 9:30 10 красавіка.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Доллар прибавил больше 4 копеек, евро тоже растет
Общество
Громко хлопают в ладоши. Как белорусов судят по «политической» 342-й статье
Экономика
Какие иностранные компании закрыли и открыли свои представительства в Беларуси
Общество
Приговор Верховного суда нельзя обжаловать. Защита Бабарико просит рассматривать дело в нижестоящем суде
Общество
Идет ли на спад вторая волна COVID-19: о чем говорят данные Минздрава и врачи
Политика
Халезин: После сочинской встречи Путина и Лукашенко что-то пошло не так. А точнее, кто-то пошел не так – Лукашенко
Новости Жодино
В Жодино оборудуют систему видеонаблюдения, платить за обслуживание которой придется собственникам зданий
Общество
Экс-посол Лещеня: Чем дольше он находится у власти, тем больше убаюкивает себя сравнениями с тем, что было на день его «коронации»
Общество
Наумчик: Текущая цель репрессивной машины - «всем молчать!»
Политика
Мацкевич: Мне все говорили: "Через неделю!", или "Завтра!". Это "Завтра" никак не наступало, ни через неделю, ни через месяц
ВСЕ НОВОСТИ