Политика

«Ёсць вялікая небясьпека, што тыя, хто не падпісаў прашэньне аб памілаваньні, не будуць адпушчаныя»

14 апреля 2012, 22:22
624
Политика Радыё Свабода
0

Палітолаг Аляксей Кароль пракаментаваў выхад на свабоду Андрэя Саннікава.

– Тое, што адбылося — гэта добры знак, я рады за Саннікава, яго сям'ю, маленькага сына. Гэта на самай справе добрая навіна. Веру, што будуць і іншыя вызваленьні. Але баюся, што ня ўсіх і не адразу, а па частках, гэта значыць прадоўжыцца гэты гандаль закладнікамі. І ёсць вялікая небясьпека, што тыя, хто не падпісаў прашэньне аб памілаваньні, як гэта зрабіў Андрэй Саннікаў, у тым ліку і былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, не будуць адпушчаныя. І так і будуць сядзець. Вось гэта небясьпечна.

Вызваленьне — гэта вынік узьдзеяньня санкцый, і надзея Лукашэнкі зноў вярнуць сабе магчымасьць лавіраваньня паміж Усходам і Захадам.

Гэта сведчаньне таго, што Лукашэнку ня хочацца цалкам трапляць пад васальную залежнасьць ад Расеі. Ці добры гэта знак для дэмакратычнай грамадзкасьці? Не. Мы ня бачым тут ніякай лібэралізацыі, ніякага намёку на падрыхтоўку да дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў. Гэта лавіраваньне будзе заўсёды ўпірацца ў тую перашкоду, за якой улада будзе баяцца страціць кантроль над сытуацыяй у краіне. Яны не дапусьцяць тут ніякіх сумленных і свабодных выбараў, таму што першыя ж сумленныя і свабодныя выбары каменя на камені не пакінуць ад гэтай улады, - адзначыў Аляксей Кароль у інтэрв’ю Радыё Свабода.

Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Минчанки снова вышли на субботний марш
Общество
Мужчину, который поджег себя перед РОВД в Смолевичах, перевели в минский ожоговый центр
В мире
Алексей Навальный рассказал о восстановлении после отравления
Общество
После задержания у минчанки забрали ребенка. У ворот приюта собрались сотни человек (дополнено)
Общество
Зачем на сцену позвали монахиню? Пиар-специалист раскладывает по полочкам женский форум «За Беларусь»
Политика
Сванидзе: «Россия оказалась заложником у Лукашенко»
Политика
29 лет назад бело-красно-белый флаг стал государственным флагом Беларуси
Технологии
Глава hoster.by Сергей Повалишев: IT-страна откатывается назад минимум на 5 лет
В мире
В США скончалась член Верховного суда страны Рут Бейдер Гинзбург
Общество
Станции метро Купаловская и Октябрьская закрывались из-за сообщения о минировании - МЧС
ВСЕ НОВОСТИ