Политика

Польская амбасада ў Мінску пераехала ў новы будынак

07 декабря 2012, 11:00
723
Политика Радио Рация
0

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску пераехала ў новы будынак, на вуліцы Змітрака Бядулі, 11. Па словах пасла Лешака Шарэпкі, адкрыццё новага офісу пасольства -- завяршэнне працэсу, які працягваўся нечакана доўга -- амаль два гады.

Але і гэты адрас не канчатковы. У планах -- будаўніцтва новай амбасады ў Мінску.

Лешак Шарэпка:

- У гэтым будынку амбасады мы мяркуем быць 4-5 гадоў, не больш. Зараз мы вядзем падрыхтоўку да будаўніцтва новага будынку на Стралецкім тракце. Мы зараз знаходзімся на этапе архітэктурнага праекту і выбара будаўнічай фірмы. Тут нам таксама падабаецца, бо маем больш прасторы - у два разы больш жыллёвай плошчы, чым было на Румянцава. Але з іншага боку, шкада, што павінны былі пакінуць будынак, дзе знаходзіліся больш за 30 гадоў.

Па словах Лешака Шарэпкі, гэты офіс выбраны з некалькіх прапанаваных, таму што быў лепшым. "Магчыма, пераезд -- гэта новы этап у жыцці супрацоўнікаў амбасады, якія павінны прызвычаіцца да новых умоваў працы. Аднак гэта ніяк не сігналізуе, што ў адносінах Беларусі і Польшчы наступае нейкі новы этап", -- сказаў амбасадар.

* * *

Умовы Еўразвязу адносна пачатку дыялогу з Беларуссю застаюцца нязменнымі, -- нагадаў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка падчас адкрыцця новай амбасады ў Мінску. Гэта, па словах дыпламата, вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволенных. Невыкананне гэтых умоваў моцна тармазіць развіццё адносін паміж Беларуссю і краінамі Еўразвязу, у тым ліку і Польшчай.

Лешак Шарэпка:

- Я ўжо тут амаль два гады, і калі сустракаюся з вашымі дзяржслужачымі, я тыя ж самыя рэчы паўтараю пра ўмовы Еўрасаюза – што ўсе вязні сумлення павінны быць на свабодзе і павінна адбыцца рэабілітацыя гэтых людзей. Таму мы чакаем, якія будуць рашэнні беларускага боку і нічога новага не прадпрымаем. Але ніякіх пераломаў і новых перспектываў я пакуль не бачу.

Па словах Лешака Шарэпкі, польскі бок чакае атрымання ад беларускага боку ноты, якая б дала старт працэсу малога памежнага руху. "Мы гатовыя абмярковываць і новыя ідэі па развіцці памежнай інфраструктуры, рэалізацыі якіх дапаможа Еўрапейскі саюз. Напрыклад, стварэнне электроннай чаргі для міжнародных грузаперавозак, што сур'ёзна аблегчыць працу і жыццё кіроўцам фур", -- распавёў Лешак Шарэпка.

У той жа час не спрыяюць паляпшэнню адносін заявы афіцыйных асобаў Беларусі пра аслабленне аховы мяжы, калі не будзе атрымана фінансаванне ад Еўрасаюза. "Гэта не зусім сур'ёзны падыход. Я чакаю сустрэчы са страшынёй Памежнага камітэту Беларусі. Але прайшло амаль 2 месяцы, а адказу няма. Хаця, безумоўна, нам ёсць аб чым размаўляць", -- кажа амбасадар Польшчы.

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер