Политика

...Але Ярмошынай абы дзень пратрымацца

17 января 2013, 11:43
Политика Народная воля
0

Здавалася б, чаго прасцей! Выйдзі і прапануй: “Усе, хто беларускія выбары крытыкуе! Усе, хто вынікам нашых выбараў не давярае! Усе зацікаўленыя асобы! Давайце разам абмяркуем, якія  змены трэба ўнесці ў Выбарчы кодэкс, каб надалей ні ў кога і ніколі не ўзнікалі сумневы ў тым, каго Цэнтрвыбаркам аб’явіць пераможцам”.

Калі б нашы выбары былі на самай справе чэснымі, то менавіта так і зрабіла б Лідзія Ярмошына. Але ж не!

Трэба мець званне заслужанага юрыста Беларусі, каб знайсці адгаворку, чаму адзін з галоўных законаў краіны, які павінен гарантаваць асноўнае права грамадзян — самім выбіраць сабе ўладу, не патрабуе шырокага абмеркавання. Чаму змены ў ім павінны прымацца ціха і кулуарна. Але Лідзія Ярмошына сваёй кар’ерай ужо даказала, што і не на такое здольная.

Якая галоўная прэтэнзія да беларускіх выбараў?

Вельмі цяжка зразумець, адкуль бяруцца выніковыя лічбы. Праўда, многія ўжо здагадаліся, дзе і кім вырашаецца лёс кандыдатаў. Але якое гэта мае дачыненне да сапраўднага народнага волевыяўлення?

Так, сусветная паліталагічная навука сцвярджае, што ні ў адной краіне, ні ў адным грамадстве не бывае амаль адзінагалоснага галасавання. А мы раз за разам абвяргаем гэту навуку.

Эксперты, якія даследавалі выбары ў самых розных краінах, даказваюць, што нават тэарэтычна немагчыма з першага заходу выбраць адразу ўсіх 110 дэпутатаў. А беларусы насуперак навуцы менавіта так і “выбіраюць”. Прычым, калі верыць афіцыйным вынікам, дружна галасуюць нават за тых, каго ў вочы ніколі не бачылі.

Нарэшце, ніякая навука не можа патлумачыць, у чым сэнс незалежнага назірання за падлікам галасоў, калі можна ўбачыць толькі спіны членаў выбарчых камісій, калі нават яны, лічыльшчыкі, у большасці выпадкаў не маюць уяўлення пра агульныя вынікі.

А фарміраванне камісій... Усё пад дыктоўку “вертыкалі”.

Адмяніць такія выбары і не марнаваць грошай! Вось самая слушная прапанова, якую магла б агучыць старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, калі ўжо так ёй не хочацца зрабіць хоць што-небудзь для павышэння даверу людзей да беларускай улады.

Дарэчы, тут мы не будзем унікальнымі. Ёсць краіны, дзе ўсенародных выбараў наогул няма. Напрыклад, Кітай, на чый вопыт мы на словах раўняемся. Праўда, без усялякіх кансультацый з народам у Кітаі прынята рашэнне, што кожныя 10 гадоў кіраўніцтва краіны павінна быць зменена. І не ад таго, што кітайцы такія ўжо дурні. І не ад таго, што кіраўніцтву Кампартыі Кітая не хочацца захаваць свае пасады і палітычную вагу. Але ці мала каму і чаго хочацца, калі гісторыя даказала, што 10 гадоў на дзяржаўных вышынях — максімальны тэрмін. Далей чалавек губляе сувязь з рэчаіснасцю, сам робіцца рассаднікам карупцыі; краіна апынаецца ў яго ў закладніках, а ён — нават самы годны і таленавіты — перашкодай яе нармальнаму развіццю.

Кітайцы не дурні, яны з гісторыяй не спрачаюцца. Абавязковая змена ўсяго кіраўніцтва — прынцып, які не ставіцца пад сумнеў. Прыйшоў час — і сыходзяць нават самыя ўплывовыя персоны, тыя, чые імёны простыя людзі і вымавіць баяліся.

Больш за тое, зараз у Кітаі ўжо загаварылі пра неабходнасць палітычнай рэформы. Бо іначай краіну не ўтрымаць, “выбухне”, як у свой час, здавалася б, ва ўсім зарэгламентаваны і запалоханы Савецкі Саюз.

Звычайна мы на кітайскі вопыт раўняемся, але калі размова заходзіць пра абавязковую змену ўлады — куды толькі знікае захапленне ўсім кітайскім?

Заплюшчыць вочы — і не бачыць ніякіх праблем. Вось які шлях абралі сённяшнія ўлады Беларусі. Не вераць людзі ў тое, што выбары ў Беларусі праходзяць чэсна, — ну і няхай не вераць.

Лідзія Ярмошына такія змены ў выбарчае заканадаўства падрыхтавала, што сістэма была “добрай”, а “ўдасканаліцца” яшчэ болей. Напрыклад, прапаноўваецца, каб кандыдатаў маглі вылучаць не толькі палітычныя партыі, але таксама грамадскія арганізацыі, колькасць якіх складае тысячу чалавек і болей. Гэта значыць, “Белая Русь”, напрыклад, ці БРСМ. Лянуюцца ўжо і да людзей схадзіць, подпісы сабраць.

Яшчэ адна прапанова — прадугледзець, што ў акруговых камісіях могуць быць члены з правам дарадчага голасу. Іншымі словамі, калі раней прадстаўнікі “няправільных” партый, што ў адзінкавых выпадках траплялі ў склад камісій, хоць нейкія пытанні маглі задаваць, то цяпер ім ужо слова не дадуць...

Ці павысіць гэта давер да вынікаў выбараў? Падаецца, што ў такім кантэксце нават само пытанне гучыць неяк дуркавата. Затое да сур’ёзнага палітычнага крызісу робіцца яшчэ адзін крок. Справа ў тым, што гісторыя не ведае ніводнага выпадку, калі б улада ў мэтах самазахавання магла бясконца падманаваць грамадства. І чым даўжэй такі перыяд зацягваецца — тым больш трагічны фінал. Гэта значыць, што стаім мы на шляху да бяды, да грамадскага выбуху, да сур’ёзных узрушэнняў. Але Ярмошынай абы дзень пратрымацца...

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Эксперт: «Лукашенко 2.0 образца весны 2020-го устроит США и ЕС»
Экономика
Почти 13 тысяч ИП прекратили деятельность в первом полугодии
В мире
Суздальцев: «Лукашенко переиграл сам себя»
Общество
«Ходят слухи, что он исчез». Авиадиспетчер, который сажал самолет с Протасевичем, не вышел на работу после отпуска
В мире
«Мигрантов не только обманывают, но их еще и обирают»
Политика
Поротников: Уже в ноябре могут состояться президентские выборы – без Лукашенко, но с представителем режима
Экономика
Лещеня: «Беларусь как «БелАЗ». Который более востребован на Востоке. Но с западным двигателем»
Новости Борисова
Фото дня. В оздоровительном лагере под Борисовом детей обнимают через забор
Общество
Журналист Игорь Ильяш, вышедший на свободу, рассказал о «невыносимых условиях» для политзаключенных на Окрестина
Политика
Лукашенко: один разумный человек сказал, что «Майн Кампф» в настоящее время остается актуальной
ВСЕ НОВОСТИ