Политика

«У Беларусі адным палітзняволеным стане меней»

07 февраля 2013, 17:41
667
Политика Салiдарнасць
0
9 лютага сканчваецца тэрмін зняволення фігуранта «Плошчы», палітвязня Васіля Парфянкова. 

Праваабаронца Таццяна Равяка вырашыла нагадаць у сваім Фэйсбуку, што хутка сканчваецца чарговы тэрмін зняволення Васіля Парфянкова.

– Неяк усе пра тое забыліся, вось я і вырашыла нагадаць, – паведамiла «Салiдарнасцi» праваабаронца. – Можа больш людзей прыедзе яго вітаць на волі.

На думку суразмоўцы, падстаў для далейшага знаходжання за кратамі ў палітвязня няма.

– Аб’ектыўна перашкодай мог стаць працяг тэрміну ўтрымання, як гэта зрабілі са Змітром Дашкевічам, але гэтага не адбылося, – падкрэсліла Таццяна Равяка. – Ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні яму адмовілі, калі была такая магчымасць, але 9 лютага роўна паўгады, як Васіль паехаў у Баранавічы, у арыштны дом, адбываць свой тэрмін. Я не бачу аб’ектыўных перашкодаў да яго своечасовага вызвалення. Так што хутка адным палітзняволеным у Беларусі стане меней. 

Нагадаем, што фігурант справы 19 студзеня 2010 году Васіль Парфянкоў  быў паўторна абвінавачаны  ў парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду і зноў арыштаваны на тэрмін ў 6 месяцаў. Вымову хлопцу вынес суддзя Сяргей Бандарэнка, які асудзіў на 4 гады зняволення Алеся Бяляцкага.
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Кремль своими чекистскими приветами напоминает Лукашенко, что обещания надо выполнять
Политика
Карбалевич: Кремль недоволен, как ведет себя Лукашенко. Потому что он не выполняет свои обещания, данные Путину в Сочи
Политика
Сергей Наумчик: Путин не будет разговаривать с Тихановской и КС, даже если они заявят о вхождении Беларуси в РФ шестью губерниями
Общество
В Гомеле около цирка упал милиционер. На молодого человека за «насилие» возбудили уголовное дело
Общество
В Слуцке милиция не позволила почтить память жертв гетто
Общество
«Каждый сейчас должен сделать свой выбор. Компромиссов нет». Медработники Гродно сделали мощное заявление
Технологии
«Специалисты компании занимаются решением проблемы». Пользователи A1 жалуются на «подмену сертификата» в веб-версии Telegram
Общество
«Показать, кто в нашей стране хозяин!». Стало известно, где и когда пройдет в Минске провластный «супермитинг»
Общество
МВД: протесты в Беларуси перерастают в «террористическую угрозу»
Политика
Тихановская: «Есть раскол в вертикали власти, началось партизанское движение»
ВСЕ НОВОСТИ