Политика

Сельсаветам прыйшоў капец?

11 февраля 2013, 09:59
633
Политика Народная воля
0
Навіна, якая ўсхвалявала палову краіны, прагучала мімаходам. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь-1” паведаміла, што на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася магчымасць ліквідацыі сельскіх і пасялковых саветаў.

Іншымі словамі, у бліжэйшы час можа быць зменена ўся тая сістэма кіравання, якая ў сельскай мясцовасці існавала дзесяцігоддзямі. 

Сама Лідзія Ярмошына лічыць скасаванне сельскіх саветаў магчымым, таму што “там вельмі цяжка знайсці будучых кандыдатаў у дэпутаты і забяспечыць потым работу гэтых прадстаўнічых органаў, якія валодаюць даволі невялікімі паўнамоцтвамі».

“Народная Воля” вырашыла пацікавіцца ў вяскоўцаў, ці сапраўды такі інстытут, як сельсавет, сябе цалкам зжыў.

“Да вы што? Не можа такога быць! Прэзідэнт жа сам казаў, каб сельсаветы не чапалі, -- здзіўляецца пытанню мой суразмоўца, старшыня Гайнаўскага сельсавета Лагойскага раёна Андрэй Свібовіч. -- Па ўсіх пытаннях людзі звяртаюцца ў сельсавет. Уявіце сабе, што ў нас каля паўтары тысячы чалавек жывуць стала, а яшчэ паўтары тысячы --  дачнікі, як я іх называю. Яны ездзяць з вясны і да канца восені, агароды садзяць, даглядаюць сваю гаспадарку. Некаторыя пенсіянеры жывуць у вёсцы ўвесь год і толькі на зіму едуць у горад. Карэнныя жыхары ў большасці людзі сталага веку. Звяртаюцца да нас па самых розных пытаннях: каму дровы патрэбны, каму дах адрамантаваць, каму плот падправіць, каму электрыка трэба… Усяго адразу і не пералічыць. Мы ж сочым і за асвятленнем вуліц, і за станам дарог ды шмат яшчэ чаго рознага. А трэба ж аб’ехаць усе вёскі, ды пры гэтым яшчэ і ў ліміт паліва ўпісацца. Думаеце гэта проста? Не будзе сельсаветаў, дык як тады людзі сталага веку будуць дабірацца за 60 кіламетраў у райцэнтр за нейкай там даведкай? І навошта гэта? Мне падаецца, што сельсаветы ніколі не ліквідуюць. Гэтага не можа быць. Можа, вы нешта не зразумелі?” -- з надзеяй у голасе запытвае Андрэй Свібовіч і на развітанне цікавіцца, дзе можна прачытаць інфармацыю пра магчымую ліквідацыю сельсаветаў.

Спадар Свібовіч мае рацыю. Выказванні кіраўніка краіны ў абарону сельсаветаў не толькі былі, але яны яшчэ ў 2007 годзе падмацаваліся Указам №21 "Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва". Згодна з дакументам, павінна была адбыцца сапраўдная рэвалюцыя ў мясцовым кіраванні. Дзяржава і старшыні сельсаветаў на месцах павінны былі ствараць умовы для актыўнага перамяшчэння малога і сярэдняга бізнесу ў глыбінку. У прыватнасці, рэгістраваць фірмы, вылучаць ім памяшканні, зямельныя ўчасткі. Дэкларатыўна, згодна з указам, утвараліся бюджэты саветаў пярвічнага ўзроўню. Але што з гэтага атрымалася на практыцы? Пацяклі ракой фінансы ў сельскую глыбінку?

Спадзяваліся яшчэ на адну крыніцу папаўнення даходаў сельсаветаў, які дазваляе вырашаць многія штодзённыя праблемы, -- гэта самаабкладанне. Людзі сталага веку памятаюць, што ў савецкія часы гэта была распаўсюджаная практыка. Рабілася гэта яно на вёсцы па пастанове, прынятай большасцю галасоў на агульным сходзе жыхароў сельсавета. Сабраныя шляхам самаабкладання сродкі не ўключаліся ў бюджэт сельсавета, а расходаваліся звыш яго на розныя патрэбы. Але тады і вёскі былі іншыя, і людзей там пражывала больш, чым у гарадах. Цяпер жа ўсё наадварот. Сёння сродкі, сабраныя ў пазабюджэтныя фонды, як правіла, накіроўваюцца на самыя неадкладныя сельскія патрэбы -- добраўпарадкаванне, рамонт калодзежаў, водаправодаў, уборку несанкцыянаваных звалак і г.д. Але праблема ў тым, што далёка не заўсёды гэтыя сродкі ёсць ці іх не хапае. Пры такой сітуацыі сельсаветы боўтаюцца з усіх сіл, каб папросту выжыць.

У сённяшняй сітуацыі казаць пра нейкае самакіраванне саветаў і выканкамаў было б глупствам. Яны даўно сталі органамі, якія прызначае дзяржава. Палітолаг Дзяніс Мельянцоў тлумачыць гэта наступным чынам: “Які цэнтральны орган захоча аддаць частку сваіх паўнамоцтваў, каб людзі на месцах праводзілі сваю палітыку? Мне цяжка ўявіць, каб у цяперашняй палітычнай і эканамічнай сітуацыі была праведзена маштабная рэформа”.

Большасці мясцовых жыхароў, якія ў сённяшняй вёсцы дажываюць свой век, не да нюансаў выбарчай палітыкі ці асаблівасцяў дзяржаўнага кіравання. Для іх сельсавет па-ранейшаму перш за ўсё тая самая кантора, якая дапамагае ім вырашыць іх пытанні. І калі рашэнне пра змену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ўсё ж будзе прынята, то ў Беларусі можа знікнуць 1365 сельскіх саветаў… Ці лягчэй пасля гэтага будзе жыць?..
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Нас годами приучали бояться увольнений». Что сейчас происходит на заводах
Политика
Учителя Беларуси: «Мы учим детей силовиков наравне с остальными, а они избивают и мучают наших детей»
Политика
Виктор Кучинский: «Надо провести парламентские слушания по всем произошедшим событиям. Не стоит уходить от проблемы»
Спорт
Матч «Борисова-900» отменен — в команде несколько больных
Экономика
На сколько месяцев у Лукашенко хватит денег на содержание ОМОНа?
Общество
Подозреваемая по делу «о порванном рукаве» Зинаида Михнюк: «Знаю, что милиционеров трогать нельзя, это еще те цацы»
Политика
Лукашенко повысил в звании Караева, Кубракова, Барсукова и Гриба
Общество
Четыре медсестры стоматологии задержаны в цепи солидарности
Политика
Лукашенко: Уже пописывают, что президент кому-то не доверяет; не доверяю я только предателям
Новости Жодино
Работник БЕЛАЗа: «Заявления уволенных рассмотрят в понедельник. От решения будут зависеть наши действия»
ВСЕ НОВОСТИ